19 красавiка 2024, Пятніца, 0:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Дылеўскі: Любы сілавік баіцца працоўнага з гаечным ключом у руцэ

20
Сяргей Дылеўскі: Любы сілавік баіцца працоўнага з гаечным ключом у руцэ

Ва ўладаў будзе паніка, калі ў адзін момант людзі проста не выйдуць на працу.

Стала вядома, што адзін з «флагманаў» беларускай эканомікі, завод МТЗ, не справіўся з пастаўленымі задачамі. Паведамляецца, што дзённая норма аднаго з цэхаў – 129 адзінак, фактычны вынік – 69.

Сайт Charter97.org пагутарыў пра сітуацыю на прадпрыемствах краіны з адным з лідараў страйкавага руху Беларусі Сяргеем Дылеўскім.

– На вашу думку, чаму МТЗ не спраўляецца са сваёй задачай? Ці можна казаць пра тое, што працоўныя перайшлі ў рэжым італьянскага страйку?

– Можна казаць пра тое, што кіраўніцтва завода перайшло ў італьянскі страйк. Гэтая інфармацыя пра два цэхі, норма на змены была 129 машынаў, але адзін цэх зрабіў план 77, а другі 69, гэта значыць не справіліся два цэхі. Калі глядзець з дакументацыі, то там не справіліся чатыры цэхі, а не два.

Асноўная прычына заключаецца ў тым, што няма ні сыравіны, ні прыдатнага абсталявання, каб справіцца з планам. Больш за тое, кіраўніцтва ажыццявіла велізарную памылку восенню 2020 года, калі пачало масава звальняць кваліфікаваныя кадры. Цяпер проста велізарны недахоп супрацоўнікаў.

– На мінулым тыдні спыніўся і галоўны цэх «Гродна-Азота» «Карбамід-3». Як вы мяркуеце, чаму ўсё часцей і часцей адбываецца прыпыненне вытворчасці і аварыйныя выпадкі?

– Раней гэта было не так моцна прыкметна, што спыняюцца цэхі. Былі адзінкавыя выпадкі, толькі таму што супрацоўнікі самі на сваім гарбе цягнулі абсталяванне, то-бок спрабавалі сваімі сіламі выпраўляць яго неяк, рамантаваць на шкоду свайму здароўю і жыццю.

Цяпер кваліфікаваныя кадры, якія маглі спраўляцца з няспраўнасцямі абсталявання, звольненыя, а тыя, хто ёсць, не ў стане абслугоўваць належным чынам. А таксама на прадпрыемствах ёсць недахоп камплектавальнікаў і гэтак далей.

– Працоўныя буйных прадпрыемстваў Беларусі паведамляюць пра невыносную спякоту ў цэхах і нядбайнае стаўленне кіраўніцтва да здароўя супрацоўнікаў. Як бы вы ацанілі ўмовы працы сёння на беларускіх прадпрыемствах?

– На сёння мне складана ацэньваць становішча нават на МТЗ, таму што я там даўно ўжо не працую. Аднак у цэлым сітуацыя сёлета нічым не адрозніваецца ад сітуацыі ў 2020, 2019, 2018 гадах і гэтак далей. Гэта было заўсёды, проста сёння гэта мае велізарную агалоску.

Экстрэмальная тэмпература ў цэхах была ўвесь час: узімку невыносна халодна, а летам невыносна горача. Плюс да гэтага – «стомлены» стан саміх цэхаў, таму калі дождж, то мы плаваем, сонейка – мы смажымся, а калі мароз, то мы мерзнем. Так было заўсёды.

– Нядаўна вы выказалі меркаванне, што калі беларускія працоўныя сыдуць у адпачынак на 2-3 тыдні, то рэжым падзе. Раскажыце больш падрабязна, як людзі могуць гэта зрабіць? Як падрыхтавацца да такіх вакацый?

– Ды ўсё вельмі проста на самай справе. Трошкі назапасіцца прадуктамі, каб сям'я кожнага працоўнага магла пратрымацца цягам месяца, арганізаваць свой вольны час, вызначыць для сябе, дзе быць, застацца дома альбо паехаць на лецішча. У адзін момант, калі людзі будуць гатовыя, проста не выйсці на працу.

Будзе дасягнутая галоўная мэта – абсталяванне, на якім людзі працуюць, будзе стаяць, замяніць гэтых людзей ужо няма кім. Кіраўніцтву нічога не застанецца: альбо выконваць патрабаванні працоўных, альбо самім разам з АМАПам і іншымі сілавікам станавіцца за станкі.

– Давайце ўявім сітуацыю, што Беларусь пайшла ў летні адпачынак. Як будуць развівацца падзеі ў днях? Наколькі моцнай будзе паніка ўладаў?

– Паніка ўладаў будзе жудаснай. Успомніце падзеі жніўня, калі некалькі заводаў-флагманаў літаральна тыдзень бударажылі ўсе СМІ, таму што разава спынялі вытворчасць. Такая паніка была ва ўладаў ужо тады.

Калі ўся Беларусь масава спыніць вытворчасць, то гэта, па-першае, вялікія фінансавыя страты, а па-другое, людзі дакажуць хунце, што яны могуць ламаць яе сцэнар і рабіць «насуперак».

– Наколькі моцна рэжым баіцца працоўнага класу? Як працоўным усвядоміць сваю сілу?

– Працоўным дастаткова проста ўспомніць моманты нашай і замежнай гісторыі. Заўсёды было, ёсць і будзе, што працоўныя – гэта самыя фізічна моцныя і вынослівыя людзі.

Абсалютна любы сілавік не баіцца жанчынаў з кветачкамі, але баіцца працоўнага з гаечным ключом у руцэ.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках