29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трэба ўзгадаць, што мы рабілі летась

7
Трэба ўзгадаць, што мы рабілі летась
Фота: AFP

Можа, пара паўтарыць?

Набліжаецца дзень, калі пачалася наша барацьба, калі людзі выйшлі на вуліцы супраць фальсіфікацыі выбараў. І здаецца, за гэты год мы пачалі забываць для чаго мы ішлі на плошчы, для чаго станавіліся ў ланцугу ля дарог з кветкамі супраць куль.

Мы ішлі не дзеля таго, каб падтрымаць пэўнага кандыдата. Мы ішлі, каб абараніць свае правы. Кожны быў героем. Кожны меў што сказаць цяперашняй нелегітымнай уладзе. Кожны хацеў праўды як паветра.

А што сёння? Мы цішком абмяркоўваем паміж сабой тое, што адбываецца вакол і чакаем ад кагосьці смелых дзеянняў. Калі проста цяпер хтосьці кіне умоўны кактэйль Молатава ва ўмоўнае РАУС, яго пасадзяць на рэальны тэрмін, а мы развядзем рукі і скажам «Не, ну ён герой, вядома» і напішам яму ліст ці адправім перадачу.

У гэтага самотнага героя не з'явяцца паслядоўнікі. У яго памяць партызаны не намалююць графіці. Гэта не спародзіць хвалю спагады і пратэстаў.

Мы пабудавалі ў сябе ў галовах паветраныя замкі і прызначылі ў іх валадарыць кожны свайго кандыдата. Мы ахоўваем гэтыя замкі як зрэнку вока ібядуем, калі хтосьці на іх замахваецца. А трэба было б успомніць, што мы рабілі летась. Героі, вядома, былі, яны выходзілі разам з намі на вуліцы.

На вуліцах былі мы ўсе. І ўсе мы былі сапраўднымі героямі - рабочыя, студэнты, пенсіянеры - усе. Мы выходзілі і дзівіліся з кожнага мінака. Натхняліся іх адвагай. І нас распірала ад шчасця, што мы не проста краіна спачування. Мы краіна, якая выйшла на абарону.

Тэлеграм-канал «Беларускага аб'яднання працоўных» (БАР)

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках