25 красавiка 2024, Чацвер, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каб зрынуць гэтую ўладу, досыць усім з'ехаць з горада на два-тры тыдні

13
Каб зрынуць гэтую ўладу, досыць усім з'ехаць з горада на два-тры тыдні
СЯРГЕЙ ДЫЛЕЎСКІ
ФОТА: CHARTER97.ORG

Рэжым больш за ўсё на свеце баіцца аднаўлення страйкаў.

Сяргей Дылеўскі, адзін з лідараў страйкавага руху Беларусі, запісаў вельмі моцны відэазварот да беларускіх працоўных.

Відэазварот апублікаваў youtube-канал «Рэальная Беларусь», выкарыстаўшы ў якасці эпіграфа словы Сяргея Ціханоўскага: «Калі кожны будзе змагацца, нават няўдала - сістэма дасць збой. Яна проста зразумее, што навошта нам гадамі ваяваць, калі можна проста не рабіць гэтых памылак».

У сваім звароце да працоўных Беларусі Сяргей Дылеўскі заявіў:

- Часам мне здаецца, мы гэта заслужылі: арышты, палітвязняў, тысячы і тысячы звольненых людзей з працы.

Мне здаецца, што нашым працоўным гэта ўсё падабаецца: абмяркоўваць за чаркай і скваркай якая кепская ўлада, наколькі яны загналі ў с...ку вытворчасць і будучыню сваіх прадпрыемстваў.

У кожнай беларускай сям'і ўжо ёсць палітвязень, у кожнай беларускай сям'і ёсць чалавек, які адбыў арышт, у кожнай беларускай сям'і ёсць чалавек, які выехаў за мяжу.

Душыцца ў невыносных умовах працы за максімум 200 даляраў на месяц - гэта не перспектыва для беларускага народа. Мы павінны і можам змагацца за свае правы.

Шматтысячныя акцыі пратэсту, раёны, двары не здаюцца па сённяшні дзень, актыў ёсць на кожным прадпрыемстве. Мы не гатовыя здавацца - мы гатовыя ісці толькі да перамогі і толькі да канца.

У нас ёсць адзіны выхад, як мы можам зрынуць гэтую ўладу і пачаць супольнымі намаганнямі працаваць над узнаўленнем па драбках нашай краіны.

Адзіны спосаб змяніць сітуацыю ў нашай краіне - гэта скарыстацца нашым канстытуцыйным правам: страйкам. Нам дастаткова проста ўсім у адзін дзень, у адзін час, узяць і не выйсці на працу, застацца дома, з'ехаць на лецішча, на прыроду.

Нам не трэба будзе хавацца месяц-два-тры - досыць з'ехаць з горада на два-тры тыдні. З той хуткасцю, з якой разбураецца эканоміка Рэспублікі Беларусь на сённяшні дзень, запасаў у хунты досыць максімум на паўгода.

Але калі мы пачнём страйк ужо сёння, то праз два тыдні мы будзем у вольнай краіне. Я памятаю, як аб...ся Лукашэнка, калі прыехаў на МЗКЦ, я памятаю, як хлопцы з «Volat'a» крычалі яму: «Ідзі прэч!», а мы за прахадной іх падтрымлівалі.

Улада баіцца нас больш за ўсё на свеце. Улада больш за ўсё на свеце баіцца аднаўлення страйкаў. Мы можам гэта зрабіць.

Я ўспамінаю жнівень 2020 года, я ўспамінаю, як рабочыя паказалі хунце і вусатаму таракану сваю сілу. Адзінае чаго нам не выстарчыла ў жніўні - гэта каардынацыі і згуртаванасці нашых дзеянняў.

Цяпер у нас гэта ёсць. Цяпер мы адзіныя як ніколі. Беларусы ўжо паказалі сваю салідарнасць і згуртаванасць у барацьбе з агульным ворагам. У нас гадзе сіл падтрымаць адзін аднаго ў складаную хвіліну і на два тыдні спыніць ўсю краіну.

Калі мы сёння нічога не зробім, то ўжо заўтра мы будзем хадзіць на працу пад канвоем. Мы фізічна не зможам жыць нармальна ў сваёй краіне.

Кожны дзень нашага маўчання - гэта новыя крымінальныя артыкулы і новыя ўцекачы. Толькі разам мы - сіла. Толькі разам мы пераможам.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках