24 красавiка 2024, Серада, 10:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таракана трэба біць проста ў цемечка

14
Таракана трэба біць проста ў цемечка
АРЦЁМ ЧЭРНІКАЎ

Для калгаснага рэжыму не можа быць больш ніякіх добрых навінаў.

18 чэрвеня лідар Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафзвязаў (БКДП) апублікаваў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» вельмі спрэчны пост, што раззлаваў многіх працоўных, якія ўваходзяць ў незалежны прафзвяз. Прывяду адну канкрэтную цытату: «Добрая навіна для рэжыму – ён унік параграфа 33 МАП»

Гэта значыць толькі тое, што кіраўнік БКДП перашкаджае санкцыям і робіць гэта незразумела ў чыіх інтарэсах. Не было ніякага галасавання працоўных, падтрымліваюць яны санкцыі ад МАП ці не. Пастанова была прынятая супольна з міжнародным прафзвязным рухам.

У той час калі ўсе беларусы з надзеяй спадзяюцца на максімальна жорсткія санкцыі, дзеля найхутчэйшага выздараўлення нашай любімай краіны, так званыя лідары спрабуюць ўседзець на двух крэслах.

Фразу «ні вашыя, ні нашым» ужо даўно трэба забыцца. Каб прагнаць калгасную хунту, неабходная максімальная канцэнтрацыя сілаў як беларускіх дыяспараў (якія шмат у чым і дамагаліся гэтых санкцый), так і ўсіх незалежных арганізацый.

У адказ на катаванні і рэпрэсіі, на судзілішчы над невінаватымі людзьмі, нельга даваць ніякіх «добрых навінаў» узурпатару і ягоным падхалімаў. Як ні спрабуй заткнуць дула аўтамата кветкамі, яно ўсё роўна стрэліць.

Дзейнічаць трэба адрасна і біць па дыктатару ў ягонае лысае цемечка. Я веру ў наш моцны народ. Меркаванне працоўных – санкцыям быць.

Арцём Чэрнікаў, актывіст працоўнага руху, адмыслова для «Баста!»

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках