19 красавiка 2024, Пятніца, 11:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнцкі рэйтынг: за каго ўкраінцы прагаласавалі б у чэрвені 2021 года

7
Прэзідэнцкі рэйтынг: за каго ўкраінцы прагаласавалі б у чэрвені 2021 года

Рэйтынг Зяленскага вырас.

У сярэдзіне чэрвеня 2021 года Уладзіміра Зяленскага ў першым туры прэзідэнцкіх выбараў падтрымалі б 32,4% тых, хто возьме ўдзел у выбарах і вызначыўся, за каго будзе галасаваць. У параўнанні з канца красавіка (28,3%) рэйтынг Зяленскага вырас.

Пра гэта сведчаць звесткі апытання Цэнтра Разумкова.

Маюць намер прагаласаваць за Пятра Парашэнку 17,2% апытаных (у красавіку - 18,1%), за Юрыя Бойку -13,0% (у красавіку - 14,5%), за Юлію Цімашэнку - 9,8% (у красавіку - 10,5%).

Акрамя таго, плануюць галасаваць за Ігара Смяшко - 7,0%, за Уладзіміра Гройсмана - 3,7%, Анатоля Грыцэнку - 2,9%, за Руслана Кашулінскага - 2,2%, за Дзмітрыя Разумкова - 2,2%, за Алега Ляшко - 1,8%, Віталя Клічко - 1,4%, за Аляксандра Вілкула - 1,0%.

Зяленскі ў выпадку электаральнага спаборніцтва ў другім туры з Парашэнкам атрымаў бы 60,4% галасоў тых, хто возьме ўдзел у выбарах і вызначыўся, за каго будзе галасаваць, Парашэнка - 39,6%.

У выпадку выхаду ў другі тур Зяленскага і Бойкі за Зяленскага прагаласавалі б 75,7%, за Бойку - 24,3%.

Даследаванне праведзенае Цэнтрам Разумкова з 11 да 16 чэрвеня 2021 года па ўсёй Украіне за выключэннем акупаваных Расеяй тэрыторый. Метадам інтэрв'ю «твар у твар» па месцы жыхарства было апытана 2018 рэспандэнтаў. Тэарэтычная хібнасць выбаркі (без уліку дызайн-эфекту) не перавышае 2,3% з верагоднасцю 0,95.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках