Апальны алігарх Гуцэрыеў выйшаў са складу дырэктараў «Руснафты»
5- 24.06.2021, 17:36
- 10,344
Ён знаходзіцца пад санкцыямі Еўразвязу.
Расейскі алігарх Міхаіл Гуцэрыеў прыняў пастанову аб выхадзе са складу дырэктараў «Руснафты», паведамляе прэс-служба кампаніі.
Нагадаем, што 21 чэрвеня Гуцэрыеў трапіў у санкцыйныя спісы ЕЗ, бо ён мае бізнэс-інтарэсы ў Беларусі і з'яўляецца даўнім сябрам Аляксандра Лукашэнкі.
Адзначым, што сёння адна з найбуйнейшых нафтаздабыўных кампаній свету TotalEnergies звярнулася ў цэнавае агенцтва S&P Global Platts з просьбай гарантаваць, што партыі нафты ў яго гандлёвай сістэме не належаць кампаніям Міхаіла Гуцэрыева, які патрапіў пад санкцыі.