У Бярозаўскім раёне загінуў 50-гадовы рабочы
2- 24.06.2021, 15:49
- 5,952
Яго зацягнула ў транспарцёр.
Раніцай 23 чэрвеня 50-гадовы мужчына працаваў на транспартаванні збажыны з памяшкання сіласу. У нейкі момант ногі мужчыны патрапілі на шнэк і яго зацягнула ў транспарцёр, паведамляе Следчы камітэт Беларусі.
Выратаваць працоўнага не ўдалося. Ад атрыманых траўмаў мужчына загінуў на месцы. Следчыя праводзяць праверку.