23 красавiка 2024, aўторак, 11:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што будзе далей з беларускім рублём?

Што будзе далей з беларускім рублём?

Беларусам варта чакаць падаражэння даляра.

У сярэдзіне чэрвеня амерыканская валюта патаннела да рэкордных адзнак – так мала даляр не каштаваў 10 месяцаў. Але, пераадолеўшы псіхалагічную планку 2,5 беларускага рубля (мінімум быў устаноўлены на гандлі 11 чэрвеня – 2,4810), даляр стаў патроху вяртаць пазіцыі, а потым рэзка ўзляцеў, толькі за адзін дзень, 17 чэрвеня, падаражэў больш чым на адсотак. З чым гэта было звязана? На пытанні сайта «Беларусы і рынак» адказвае аналітык Вадзім Іосуб.

«Доўгі час беларускі рубель умацоўваўся не толькі да даляра, але і да ўсіх валютаў. У выніку валютны кошык таннеў і ўпаў ніжэй за студзеньскія адзнакі. Але гэты рост змяніўся плыўным, а потым рэзкім падзеннем. На гандлі 17 чэрвеня даляр падаражэў на 2,53 капейкі – больш чым на адсотак. Прычынай узлёту стала тое, што на гандлі 16 чэрвеня даляр рэзка падаражэў да ўсіх сусветных валютаў – еўра, фунта стэрлінгаў, юаня, ены, а 17 чэрвеня – да расейскага рубля. Здарылася гэта пасля таго, як паводле вынікаў пасяджэння ФРС, якое закончылася ўвечары 16 чэрвеня, кіраўніцтва рэгулятара заявіла пра рэзка ўзрослую верагоднасці таго, што базавая адсоткавая стаўка даляра пачне расці і будзе мінімум адзін раз павялічаная ў наступным годзе, і два разы на 2023-м. Сусветныя рынкі імгненна адрэагавалі на перспектывы ўзмацнення жорсткасці манетарнай палітыкі нават у аддаленай перспектыве, і ў выніку даляр рэзка падаражэў», – расказаў эксперт.

Як амерыканская валюта будзе паводзіць сябе далей? Што будзе з беларускім рублём у найбліжэйшы месяц?

«Калі казаць пра найбліжэйшую перспектыву, то беларускі рубель будзе зніжацца – у першую чаргу з прычыны санкцый. Якімі яны будуць, мы даведаемся бліжэй да канца чэрвеня, і тады, у залежнасці ад глыбіні гэтых санкцый, можна будзе казаць, наколькі моцна яны змогуць ударыць па беларускім рублі.

Чацвёрты пакет санкцый Еўразвязу ўжо зацверджаны, але пакуль (калі нумар рыхтаваўся да друку. – Заўвага рэд.) не апублікаваны. Ужо заяўлена, што ўслед за ім будзе і пяты пакет, значна больш важкі. Абвешчана, што санкцыі будуць сектаральнымі, але якія менавіта сектары яны закрануць, пакуль невядома. Калі гэта закране нафтахімію, металургію, калійныя ўгнаенні, то ўдар будзе вельмі адчувальным. Пакуль дэталяў няма, цяжка сказаць, наколькі інтэнсіўным будзе паслабленне беларускага рубля. На фоне ягонага зніжэння мацней за ўсё будзе расці амерыканская валюта – таму, што пазначыўся рост даляра ва ўсім свеце», – сказаў Вадзім Іосуб.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках