19 красавiка 2024, Пятніца, 12:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Сябар Сі вельмі абураецца, што сябар Лу такі бязглузды»

22
«Сябар Сі вельмі абураецца, што сябар Лу такі бязглузды»
ФОТА: REUTERS

Узурпатар у корані парушыў усе раней дасягнутыя дамоўленасці.

Калектыўны "сябар Сі" вельмі абураецца, што "сябар Лу" такі бязглузды і тым больш не кітайскі балванчык. Ёсць, уласна, чаму абурацца. Дзеянні беларускай улады ў корані парушылі ўсе раней дасягнутыя дамоўленасці, піша тэлеграм-канал "Менская сямібаяршчына".

Яны пагібельным чынам адбіваюцца на кітайскім стратэгічным праекце "шаўковы шлях". На днях нямецкі бок выказаў крайнюю заклапочанасць захаванню стабільнасці міжкантынентальных чыгуначных перавозак грузаў з Кітая (40 цягнікоў за тыдзень). Папярэдняя ацэнка толькі прамых стратаў кітайскіх праграмаў у 2021 годзе ацэначна складае не менш як $ 7.5 млрд даляраў. Гэтыя страты неабходна памножыць на пазапланавыя выдаткі і час. Які, як вядома, даражэйшы за ўсё.

Кітайскія дзяржкарпарацыі, якія ўваходзяць у "фонд шаўковага шляху", накіравалі супольную дакладную запіску ў Палітбюро. У ёй выказаная крайняя трывога і занепакоенасць наступствамі фінансавых і рэпутацыйных стратаў невыканання доўгатэрміновых еўрапейскіх кантрактаў. Канстатуецца, што гэта прамы вынік дзеянняў беларускага боку.

Рэакцыя кіраўніцтва рушыла неадкладна. Другому, сёмаму i сямнаццатаму кіраўніцтвам Міністэрства дзяржбяспекі (выведка) даручана рэалізаваць цыкл мерапрыемстваў актыўнага характару. Аналітычным выведвальным падраздзяленням (Інстытут міжнародных стратэгічных даследаванняў, Шанхайскі НДІ) аддадзенае распараджэнне неадкладна звярстаць план дзеянняў мінімізацыі шкоды і прадухілення падобнага надалей. Галоўным вінаватым вызначаны асабіста Лукашэнка. На гэтай падставе экстранна рыхтуецца размова Сі Цзінпіна і Уладзіміра Пуціна. Для расейскага боку тэма гутаркі вельмі непрыемная. Не так даўно Масква дала стаадсоткавыя гарантыі кантраляванасці і адэкватнасці дзеянняў "беларускага хаўрусніка". Да таго ж рубам будзе пастаўленае пытанне непрымальнасці для Паднябеснай структуры жэнеўскіх дамоўленасцяў.

Вяртаючыся да беларускай тэматыкі адзначым: прысутнічае ўпэўненае адчуванне, што пасля размовы камусьці вельмі не пашанцуе. Не толькі ў Маскву, але нават у Сочы "на дыван" могуць больш не запрасіць. Проста ўзгоднена аддадуць беларускага "геастратэга на з’ядзенне".

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках