19 красавiка 2024, Пятніца, 22:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікола Статкевіч на судзілішчы ў СІЗА: Жыве Беларусь!

40
Мікола Статкевіч на судзілішчы ў СІЗА: Жыве Беларусь!
Фота: «Радыё Свабода»

Лукашэнка настолькі баіцца Герояў Беларусі, што іх судзяць у турме ў закрытым рэжыме.

У Гомелі ў закрытым рэжыме пачаўся разгляд «крымінальнай справы» галоўных спаборнікаў дыктатара Лукашэнкі – Сяргея Ціханоўскага і Міколы Статкевіча. З імі таксама судзяць палітвязняў Ігара Лосіка, Уладзіміра Цыгановіча, Дзмітрыя Папова і Арцёма Сакава.

Рэжым настолькі баіцца сваіх галоўных спаборнікаў, што «слуханні» паводле справы праходзяць нават не ў судзе, а ў Гомельскім следчым ізалятары № 3.

СІЗА-3 Гомеля ачапілі ўзмоцненай аховай перад закрытым працэсам паводле справы Ціханоўскага, паведамляе «Радыё Свабода».

Мікола Статкевіч, дастаўлены на судзілішча ў СІЗА, звярнуўся да ўсіх з лозунгам «Жыве Беларусь!».

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках