23 красавiка 2024, aўторак, 11:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пятля на шыі луканомікі сціскаецца

4
Пятля на шыі луканомікі сціскаецца

Што ўдарыць па ёй мацней за ўсё ў найбліжэйшы час?

Беларуская эканоміка праз дзеянні ўладаў сутыкаецца ўсё з новымі і новымі пагрозамі. Што можа балюча ўдарыць па ёй у найбліжэйшы час?

«Салідарнасць» пералічвае самыя прыкметныя негатыўныя тэндэнцыі і пагрозы.

Ужо дзейныя супраць Беларусі санкцыі

Нагадаем, праз паводзіны ўладаў (рэпрэсіі і парушэнні правоў чалавека) заходнія краіны ўвялі шэраг эканамічных санкцый.

ЗША – супраць канцэрну «Белнафтахім», ягонага амерыканскага прадстаўніцтва і ягоных прадпрыемстваў: «Белшыны», «Гродна Азота», «Гродна Хімвалакно», «Лакафарбы», «Нафтана», «Полацк-Шкловалакно», Беларускага нафтавага гандлёвага дому.

Еўразвяз – супраць прадпрыемстваў «140 рамонтны завод», «Агат», «Галоўная гаспадарчая ўправа», Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, Dana Holdings, «Сінэзіс», МЗКЦ, «Белтэхэкспарт».

Акрамя таго, пасля інцыдэнту з самалётам Ryanair Еўразвяз забараніў лётаць па сваёй тэрыторыі «Белавія», а еўрапейскім самалётам – пралятаць над Беларуссю.

Усе названыя прадпрыемствы панясуць страты ад санкцый, гаворка можа ідзі сама менш пра сотні мільёнаў даляраў.

Плюс яшчэ больш жорсткія санкцыі

Праз скандал з вымушанай пасадкай самалёта Ryanair Еўразвяз узгадніў яшчэ больш жорсткія санкцыі ў дачыненні да Беларусі, якія будуць уведзеныя днямі. Упершыню – сектаральныя.

Нявызначанасць з пастаўкамі нафты на «Нафтан»

Пра санкцыі ЗША было сказана вышэй, але асобна варта спыніцца на сітуацыі з адным з двух нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў Беларусі. Пасля ўвядзення амерыканскіх санкцый з'явілася інфармацыя, што найбуйнейшыя расейскія кампаніі спыняць пастаўкі сыравіны на «Нафтан».

Цяпер на прадпрыемстве заканчваюцца працы ў мадэрнізацыі, і пакуль вялікае пытанне, што будзе з далейшымі пастаўкамі расейскай нафты. Без іх беларускі бюджэт страціць істотны пункт прыбытку.

Нявызначанасць з транзітам газу

«Газпрам» плануе рэзка скараціць транзіт газу праз Беларусь пачынаючы з чацвёртага квартала 2021 года. Магчыма, гэта звязана з планамі запуску газаправода «Паўночны струмень – 2».

Калі гэта сапраўды адбудзецца, то Беларусь рызыкуе страціць блізу 250–300 мільёнаў даляраў, якія штогод атрымлівала за транзіт расейскага газу па сваёй тэрыторыі ў Еўропу.

Расея ўпарта не прапануе дапамогі

Нядаўна амбасадар Расеі Яўген Лук'янаў запэўніў у падтрымцы ва ўмовах санкцый: «Беларусь мы не кінем». Але на справе гэтага пакуль не адбываецца.

Аляксандр Лукашэнка сёлета ўжо некалькі разоў лётаў да Уладзіміра Пуціна на шматгадзінныя перамовы, але дапамогі ад яго так і не дамогся.

Вылучэнне 500 млн даляраў крэдыту, пра які абвясцілі пасля іх апошняй сустрэчы, – гэта абяцанне, дадзенае яшчэ ў верасні летась.

Верагодна, Крэмль прытрымліваецца новай тактыкі: вылучыць дапамогу беларускім уладам толькі пасля рэальных крокаў з іхняга боку, якія могуць тычыць паглыблення інтэграцыі дзвюх краінаў.

Улады пачынаюць разглядаць прадстаўнікоў прыватнага сектару як ворагаў

Пасля масавых пратэстаў у краіне кіраўнік негатыўна выказваўся пра індывідуальных прадпрымальнікаў, прыватныя прадпрыемствы і IT-сектар, якія не выявілі палітычнай лаяльнасці. Улада пачынае закручваць бізнэсу гайкі: з новымі абмежаваннямі сутыкнуліся тыя самыя іпэшнікі.

Не толькі заходнія санкцыі, але і ўнутрыпалітычная сітуацыя ўжо негатыўна ўплывае на беларускі бізнэс.

Пры гэтым найбуйнейшыя прадпрыемствы дзяржсектара застаюцца стратнымі, запазычанасці флагманаў б'юць рэкорды. Напаўненне бюджэту, верагодна, будзе становіцца ўсё большай праблемай.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках