23 красавiка 2024, aўторак, 12:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жонка палітвязня Анджэя Пачобута расказала пра ягоны стан

5
Жонка палітвязня Анджэя Пачобута расказала пра ягоны стан
АНДЖЭЙ ПАЧОБУТ
ФОТА: AGENCJA GAZETA

Журналіст знаходзіцца ў інфекцыйнай камеры праз хваробу.

Аксана, жонка палітвязня журналіста Анджэя Пачобута, расказала пра стан ягонага здароўя.

– Учора размаўляла з турэмным лекарам Андрэя. Тэст на COVID яму зрабілі толькі 16 чэрвеня, таму на карантыне ён будзе 21 дзень, г. зн. да 8 ліпеня. Увесь гэты час адвакат наведаць яго не зможа. Лісты, я так бачу, таксама ад яго не выпускаюць, апошні, напісаны 8 чэрвеня, прыйшоў 14 чэрвеня. У ім ён піша, што самаадчуванне пагаршаецца і збіваецца сардэчны рытм, – напісала Аксана Пачобут. – Цяпер ён знаходзіцца ў інфекцыйнай камеры пад наглядам. Калі паўторны тэст 29 чэрвеня будзе адмоўным, то перавядуць у звычайную камеру, дзе, тым не менш, карантын будзе для яго доўжыцца.

Паводле словаў жонкі палітвязня, медыкаменты ён прымае (прызначылі антыбіётык праз высокую ХАЭ), тэмпература і сатурацыя вымяраюцца – на гэты момант яны ў норме.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках