25 красавiка 2024, Чацвер, 3:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр: Лукашэнка стаў занадта дарагім праектам для Расеі

24
Амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр: Лукашэнка стаў занадта дарагім праектам для Расеі
ДЖУЛІЯ ФІШЭР

Дыпламатка выказалася пра лёс нелегітымнага рэжыму.

Журналісты «Дажджу» пагутарылі з Джулі Фішэр, амбасадаркай ЗША ў Беларусі.

– Адзін з менскіх чыноўнікаў заявіў (і Лукашэнка таксама згадваў пра гэта), што Злучаныя Штаты – гэта сіла, якая спрабуе змяніць канстытуцыйны лад у Беларусі... Што б вы адказалі на гэтыя заявы? Таму што я разумею, што яны недарэчныя, але тым не менш...

Дазвольце мне пачаць з наступнага. На мой погляд, дыктатару, чалавеку, які не хоча, каб хоць нейкія элементы ягонага кіравання ставіліся пад пытанне, значна прасцей глядзець за мяжу і вышукваць змовы, закулісныя інтрыгі ў сталіцах за межамі Еўропы. Прасцей паказваць у гэтым кірунку, чым сумленна ацаніць, што не працуе ва ўласнай краіне. І я таксама думаю, што гэта адлюстроўвае фундаментальны разрыў сувязі паміж гэтым дыктатарам і ягоным народам. Адлюстроўвае тое, што ён адмаўляецца прызнаваць: у тым сэнсе, што ягонае знаходжанне ва ўладзе, ягоны рэжым, ягоныя дзесяцігоддзі на чале Беларусі так і не змаглі даць народу гэтай краіны. Таксама, на мой погляд, фундаментальная недаацэнка народа Беларусі ў тым, чаго яны хочуць, на што яны спадзяюцца ў будучыні. На што яны спадзяюцца надалей – усяго толькі стабільнасць. На што яны спадзяюцца з гледзішча эканамічных перспектываў, з гледзішча рэагавання іх ўрада.

Так што ў пэўным сэнсе гэта не дзіўна, гэта знаёмая тактыка, якую мы ўжо бачылі ў мінулым. Вы сказалі, што гэта недарэчна – я згодна з вамі. Шчыра скажу вам, калі б гэта не было так трагічна, гэта было б проста смешна, як мне здаецца. Але гэты крах рэжыму Лукашэнкі кожны дзень рэальна ўплывае на народ Беларусі. Таму гэта не смешна, на самай справе гэта трагічна.

– Лукашэнка ўжо перасек усе магчымыя чырвоныя лініі, і пункт незвароту для яго ўжо пройдзены. І ён сам разумее, што ўжо нічога нельга зрабіць, каб аднавіць стасункі з заходнім светам. Далей будзе толькі горш, і горш, і горш. Вы думаеце, можна яшчэ нешта зрабіць, каб націснуць на яго?

– Я думаю, магчымасць ёсць – ёсць магчымасць для Расеі згуляць канструктыўную ролю. Яна можа зрабіць выбар і згуляць канструктыўную ролю. Я думаю, Беларусь стала занадта дарагім праектам для Расеі. Мне здаецца, у нейкі момант яны зададуцца пытаннем, ці адпавядае гэты праект інтарэсам Расеі, ці не. І, вядома, гэта не пытанне ім ад нас, але гэта пытанне для лідараў і адказных асобаў у Маскве. І фундаментальна я сапраўды веру, што голас народа Беларусі... Гэта проста немагчыма, гэта не жыццяздольна, каб лідар, каб рэжым працавалі насуперак з мэтамі людзей цягам доўгага часу. Я мяркую, што проста павінна будзе наступіць вызваленне, павінен будзе наступіць прагрэс. І з нашага боку на Захадзе мы будзем працаваць над тым, каб падтрымліваць гэтыя імкненні.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках