19 красавiка 2024, Пятніца, 19:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войска Ізраіля разгарнула па ўсёй краіне «Жалезны купал»

Войска Ізраіля разгарнула па ўсёй краіне «Жалезны купал»
ФОТА: EPA

Чакаецца эскалацыя канфлікту.

Войска абароны Ізраіля задзейнічала па ўсёй краіне сістэму супрацьракетнай абароны «Жалезны купал». У краіне асцерагаюцца магчымай эскалацыі і акцый пратэсту на фоне запланаванага маршу габрэяў-ультранацыяналістаў праз Усходні Ерусалім.

Пра гэта паведамляе «Новое время» са спасылкай на The Times of Israel.

Такое мерапрыемства ўважаюць за першае сур'ёзнае выпрабаванне для новага ўрада краіны на чале з прэм'ер-міністрам Нафталі Бенетам праз пагрозу гвалту з боку сектара Газа. Яго скасаванне пацягнула б крытыку аб капітуляцыі перад баевікамі ХАМАС. У тэрарыстычнай групоўцы заклікалі палесцінцаў «супрацьстаяць» маршу, піша The Guardian.

Марш са сцягамі, які традыцыйна праводзяць у Дзень Ерусаліма, павінен быў прайсці 10 траўня, аднак яго скасавалі праз рэзкае абвастрэнне ізраільска-палесцінскага канфлікту ў сектары Газа.

«Сітуацыя ў палесцінскім асяроддзі нестабільная, і мы гатовыя да новай успышкі баявых дзеянняў», - заявіў начальнік штаба войска абароны Ізраілю Авіў Кахаві.

Акрамя таго, ЦАХАЛ разгарнуў батарэі ракет-перахопнікаў «Жалезны купал» і накіраваў падмацаванне на Заходні бераг. Паліцыю прывялі ў стан павышанай гатоўнасці - у Ерусалім накіравалі падмацаванне з больш чым 2 тысяч чалавек.

Мерапрыемствы ўзмацнілі пасля таго, як у ХАМАС папярэдзілі аб аднаўленні гвалту, калі марш усё ж правядуць.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках