25 красавiка 2024, Чацвер, 10:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Які пасыл пашле Джо Байдэн беларускім уладам?

5
Які пасыл пашле Джо Байдэн беларускім уладам?
ДЖО БАЙДЭН

ЗША на розных узроўнях працягваюць актыўна выказвацца што да сітуацыі ў Беларусі.

Не выключана, што амерыканскі бок закране тэму Беларусі, заявіў сёння журналістам памочнік прэзідэнта РФ Юрый Ушакоў, каментуючы запланаваную на заўтра сустрэчу ў Жэневе прэзідэнтаў Расеі і ЗША Уладзіміра Пуціна і Джо Байдэна.

«Прэзідэнты могуць падняць любую тэму, у тым ліку і Беларусь. Але я зноў-такі не выключаю, што амерыканцы гэтую тэму закрануць. Тым больш яны абмяркоўвалі гэта ўсё з хаўруснікамі», - сказаў Ушакоў.

У апошнія месяцы, нагадаем, ЗША на розных узроўнях працягвалі актыўна выказвацца што да сітуацыі ў Беларусі. Галоўнымі крыніцамі такіх заяў былі брыфінгі Дзяржаўнага дэпартамента, амбасада ЗША ў Беларусі і прызначаная амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішар, якая так і не змагла паўнавартасна прыступіць да сваіх абавязкаў, піша выданне «Белорусы и рынок».

У канцы сакавіка быў апублікаваны штогадовы даклад Дзярждэпартамента ЗША аб захаванні правоў чалавека ў свеце. У раздзеле, прысвечаным Беларусі, гаворыцца пра тое, што пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня ў краіне пачаліся масавыя пратэсты супраць фальсіфікацый на выбарах і гвалту супрацоўнікаў праваахоўных органаў у дачыненні да мірных дэманстрацый. Сярод парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі аўтары дакладу называюць: катаванні ў месцах утрымання пад вартай і выпадкі жорсткага, бесчалавечнага або зневажальнага абыходжання з затрыманымі; суровыя і небяспечныя для жыцця ўмовы ўтрымання ў турмах; адвольныя арышты і затрыманні; наяўнасць палітвязняў; сур'ёзныя праблемы з незалежнасцю судовай улады; адвольнае або незаконнае ўмяшанне ў прыватнае жыццё; сур'ёзныя абмежаванні свабоды слова, прэсы і інтэрнэту, у тым ліку гвалт, пагрозы гвалтам або неабгрунтаваныя арышты альбо судовы пераслед журналістаў, цэнзуру, блакаванне сайтаў і інтэрнэту.

Ужо 20 красавіка Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прыняла рэзалюцыю пад назвай «Падтрымка народа Беларусі і яго дэмакратычных памкненняў, асуджэнне фальсіфікацыі выбараў і наступных жорсткіх рэпрэсій супраць мірных дэманстрантаў з боку нелегітымнага рэжыму Лукашэнкі». У рэзалюцыі гаворыцца, што «выбары ў Беларусі 9 жніўня 2020 года не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі, і таму Палата прадстаўнікоў не прызнае Лукашэнку законным прэзідэнтам краіны». У рэзалюцыі адзначаецца таксама, што за месяцы, якія прайшлі пасля выбараў, беларускія ўлады «адвольна затрымалі і жорстка збілі дзясяткі тысяч мірных дэманстрантаў, журналістаў і прадстаўнікоў апазіцыі, сотні з якіх застаюцца пад вартай».

Санкцыі

31 сакавіка Дзяржаўны дэпартамент ЗША рэкамендаваў Міністэрству фінансаў аднавіць санкцыі ў дачыненні да дзевяці беларускіх прадпрыемстваў, якія былі «замарожаныя» пасля выбараў 2015 года. Прэс-сакратар Дзярждэпу Нэд Прайс падкрэсліў, што ЗША зацікаўленыя ў развіцці двухбаковых адносін з Беларуссю, але падзеі, якія адбыліся ў краіне пасля «сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў», гвалт і рэпрэсіўныя тактыкі супраць мірных дэманстрантаў, наяўнасць больш за 300 палітвязняў не могуць быць праігнараваныя.

Справа аб «замаху» на Лукашэнку

17 красавіка Лукашэнка заявіў пра затрыманне групы асоб, якія нібыта планавалі «замах» на яго і яго дзяцей.

Злучаныя Штаты адхілілі дачыненне да спробы дзяржаўнага перавароту ў Беларусі і да замаху, што нібыта рыхтаваўся на Аляксандра Лукашэнку. У сваім каментары прэс-сакратар Белага дома Джэн Псакі сказала: «Я магу пацвердзіць, што няма ніякіх падстаў для гэтага».

Між тым версію аб удзеле заходніх спецслужбаў у падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту ў Беларусі падтрымлівае і расейскі бок. Гэтую тэму ў тэлефоннай размове з Джо Байдэнам уздымаў і расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках