28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Футбаліст, які перажыў спыненне сэрца на Еўра-2020 упершыню звярнуўся да заўзятараў

4
Футбаліст, які перажыў спыненне сэрца на Еўра-2020 упершыню звярнуўся да заўзятараў
КРЫСЦІЯН ЭРЫКСЕН

Крысціян Эрыксен распавёў пра сваё самаадчуванне.

Лідар зборнай Даніі Крысціян Эрыксен, які перажыў спыненне сэрца падчас матчу Еўра-2020 супраць Фінляндыі, падзякаваў футбольным заўзятарам з усяго свету за падтрымку. Гулец «Інтэра» заявіў, што адчувае сябе нармальна.

На сваёй старонцы ў Instagram ён распавёў, што пакуль не будзе пакідаць бальніцу, бо яшчэ не прайшоў паўнавартаснае абследаванне. Са слоў датчаніна, цяпер ён будзе заняты падтрымкай зборнай у найбліжэйшых паядынках чэмпіянату Еўропы.

«Усім прывітанне. Вялікі дзякуй за цёплыя паведамленні, атрыманыя мной ад людзей з усяго свету. Гэта мае вялікае значэнне для мяне і маёй сям'і. Са мной усё добра, калі ўлічваць якія склаліся абставіны. Мне яшчэ трэба прайсці абследаванне ў шпіталі, але я адчуваю сябе нармальна. Цяпер я буду падтрымліваць сваіх партнёраў у зборнай Даніі падчас наступных матчаў. Гуляйце за ўсю краіну», - напісаў Эрыксен.

Адзначым, што пасля сенсацыйнай паразы ад Фінляндыі каманда Крысціяна сустрэнецца з Бэльгіяй (17 чэрвеня) і Расеяй (21 чэрвеня).

Нагадаем, што футбаліст зборнай Даніі раптам страціў прытомнасць ў канцоўцы першага тайма стартавай гульні Еўра-2020. Ён упаў на газон без кантакту з супернікамі, пасля чаго на полі адразу ж з'явіліся медыкі.

На працягу даволі працяглага часу яны спрабавалі яго рэанімаваць. Калі ім гэта ўдалося, Эрыксен быў у тэрміновым парадку дастаўлены ў найбліжэйшую бальніцу.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках