28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Смелая берасцейка: Я ўпэўненая, што цяпер у рэжыму стадыя агоніі

3
Смелая берасцейка: Я ўпэўненая, што цяпер у рэжыму стадыя агоніі
ФОТА: БЕЛСАТ

Cамая цёмная ноч бывае перад світаннем.

У судзе Маскоўскага раёна Берасця 7 траўня вынесуць прысуд яшчэ 14 асобам паводле «карагоднай справы». Абвінавачванне патрабуе ад года калоніі да 1,5 года «хатняй хіміі». Практыка паказвае, што такія ж тэрміны назаве і суддзя.

Маці і дачцэ Алене і Вікторыі Лысковічам пагражае па 1,5 гады «хіміі». З журналістамі «Белсата» размаўляла пераважна маці, Вікторыя ў асноўным моўчкі ківала. І толькі ў канцы дадала: «А што мне сказаць? У нас з маці пазіцыя падобная. Шкада толькі, што разам нас на «хімію» не адправяць, нас падзеляць, таму што мы «саўдзельніцы».

- Безумоўна, тыя падзеі пакінулі адбітак на нашым жыцці і лёсе. Шмат каму балюча казаць пра тое, што адчуваюць людзі, і мы ў тым ліку. Цяпер у краіне - стан трывогі, хвалявання, беззаконня з боку сілавікоў і цяперашняй улады, перажываць такое вельмі цяжка. Але, тым не менш, усе мы адзін аднаго падтрымліваем, мы разам з дачкой, мы ўдваіх, нам прасцей, - кажа Алена.

Алена Лысковіч працуе галоўным бухгалтарам у будаўнічай кампаніі.

- У мяне добрая праца, і я магла б на тое, што адбывалася ў краіне ў жніўні, не звяртаць увагі, але я не магла быць абыякавай, я даўно хацела перамен. Я хацела быць з людзьмі, быць разам з той часткай нашага народа, які хацеў праўды і свабоды, іншага, вольнага, жыцця. 10 жніўня мы былі ў Кобрыне і там убачылі ўсё гэта сілавое беззаконне, адчулі гэты жах на сабе. Потым вярнуліся ў Берасце, тады з'явіліся ланцугі салідарнасці, і мы не маглі гэтага не падтрымаць, - адзначае Алена Лысковіч. - Нас у сям'і трое: я, мая дачка і мая мама. І мы займаем адзіную пазіцыю, мы адзіныя ў сваіх мэтах і перакананнях.

Алена кажа, што на працы яе амаль усе падтрымліваюць, хоць «хтосьці больш баіцца, хтосьці менш, хтосьці зусім не баіцца».

- Мы апынуліся, напэўна, больш актыўнымі. Як мне здаецца, усе людзі аб'ядналіся адной мэтай і адным жаданнем. Можна кожнага чалавека паасобку разглядаць, і кожны чалавек раскажа сваю гісторыю гэтай барацьбы. Разам з дачкой стаялі ў ланцугах салідарнасці, бралі ўдзел у мірных мітынгах, пакуль не падышлі да гэтай рысы, калі здарыўся той дзень, калі ў нас усё пайшло інакш і мы ўжо не мелі той свабоды, якая ў нас нават была да 9 жніўня.

НА ПАЛІЦАХ У ЛЫСКОВІЧ СЯМЕЙНЫЯ ФОТАЗДЫМКІ, ШАРЖ - ПАДАРУНАК З ПРАЦЫ І ФОТА З 18-ГОДДЗЯ ДАЧКІ.
ФОТА: БЕЛСАТ

Алена Лысковіч успамінае той змрочны час. Іх затрымалі проста на працы, публічна надзелі кайданкі, адвезлі ў ІЧУ. І панеслася: адміністрацыйная справа, потым крымінальная. 2 кастрычніка затрымалі, потым пайшлі суды - 5 кастрычніка, 9-га. У выніку 30 дзён правялі ў ІЧУ, і там жа на іх завялі крымінальную справу.

Але ў сям'і думаюць, што яны выбралі правільны шлях.

- Прайшлі суды, мы ўбачылі яшчэ раз усё гэтае беззаконне. Але, нягледзячы на ўсё, мы стараемся не здавацца. Мы не сталі на шлях, пра які мы потым пашкадавалі б, мы ні ў чым сябе не папракаем, не вінавацім, мы разумеем, што наш шлях - адзіна правільны. І таму мы адчуваем падтрымку многіх людзей - і знаёмых і незнаёмых, асабліва ў судах, гэта проста дзівосна.

З іншымі абвінавачанымі маці з дачкой прайшлі суды, кажуць, што «аб'ядналіся, сталі адной камандай, вельмі моцнай».

- Менавіта там мы сустрэлі выдатных і годных людзей. Натуральна, мы не верым уладам, судам і разумеем, што цяпер у нас няма закона, таму нічога не застаецца, як прыняць гэтую сітуацыю такой, як яна ёсць, і шчыра верыць, што ўсё ў нас будзе добра, што Беларусь будзе вольнай. Вера, што мы прыйдзем да таго, чаго хочам, дае нам сілы перанесці гэтую складаную сітуацыю сёння, - кажа Алена.

Яна адзначае: калі б падобны карагод узнік да 9 жніўня, не было б ніякая крымінальнай справы, і людзі нават не думалі, што за бяскрыўдныя танцы іх будуць судзіць.

АЛЕНА ЛЫСКОВІЧ. ФОТА: БЕЛСАТ

- 13 верасня мы выйшлі падтрымаць людзей, інакш зрабіць мы не маглі і, вядома, былі разам, ішлі разам, і тое прыпыненне, якое тады здарылася і прывяло да крымінальнай справы, вядома, ніхто яе не планаваў, ніхто пра нейкі блакаванні дарогі і не думаў, людзі проста ішлі, спявалі і танцавалі, і здарыўся гэты выдатны карагод, які ўсё запомняць на ўсё сваё жыццё.

У той момант ніхто не разумеў, што за такія бяскрыўдныя дзеянні можа быць такое пакаранне, што гэта выльецца ў пераслед і рэпрэсіі. Тады ўсе былі шчаслівыя, «свята здарылася ў той дзень».

- Каб карагод быў да 9 жніўня, гэта б разглядалася як самы звычайны затор, што бывае на дарозе, калі збіраюцца машыны. Але ўсё было паднесена і сфармулявана, каб стварыць эфект запалохвання, толькі з такой мэтай. Людзі, якія бралі ўдзел у карагодзе, былі вельмі далёкія ад парушэнняў і беспарадкаў, - упэўненая Алена.

АЛЕНА І ВІКТОРЫЯ ЛЫСКОВІЧ РАЗАМ АБВІНАВАЧАНЫЯ Ў «КАРАГОДНАЙ СПРАВЕ».
ФОТА: БЕЛСАТ

Галоўнае, зазначае жанчына, што праўда за імі, і важна быць разам:

- Мы паглядзелі, як праходзяць першыя суды паводле «карагоднай справы». Ясна, што прысуд нельга ўважаць за сумленны, справядлівы і аб'ектыўны. Як многія цяпер кажуць, самая цёмная ноч бывае перад світаннем. Я ўпэўнена, што цяпер у рэжыма стадыя агоніі. І кожны чалавек, які ўмее думаць, разумее, што гэта доўга не можа працягвацца. Ніхто не можа назваць час, але ўсе разумеюць, што неўзабаве гэта скончыцца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках