26 красавiка 2024, Пятніца, 1:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі аб стане 12-гадовага хлопчыка, які выратаваў малодшага брата: Ёсць станоўчая дынаміка

2
Медыкі аб стане 12-гадовага хлопчыка, які выратаваў малодшага брата: Ёсць станоўчая дынаміка

Пры лячэнні выкарыстоўваюцца самыя сучасныя метады.

Стан здароўя Рамана Кагадоўскага застаецца цяжкім, але ёсць невялікая станоўчая дынаміка. На гэты момант арганізм дзіцяці спраўляецца, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя са спасылкай на намесніка галоўнага лекара менскай Бальніцы хуткай меддапамогі Ігара Шыманскага.

Медыкі ўжо тыдзень змагаюцца за жыццё і здароўе 12-гадовага Ромы з Мядзельскага раёна. Ён на руках вынес з палаючага дома малодшага брата Івана. Хлопчыка з шырокімі апёкамі лечаць у Рэспубліканскім апёкавым цэнтры ў Менску.

Са слоў Шыманскага, праводзіцца ўсё неабходнае лячэнне, уключаючы аперацыі. Штодня медыкі праводзяць кансіліумы: у панядзелак быў кансіліум з расейскімі спецыялістамі, у сераду - з міністрам аховы здароўя.

Даваць нейкія папярэднія прагнозы Шыманскі ўважае заўчасным, бо плошча апёкаў у дзіцяці вялікая, і як будзе працякаць працэс, пакуль сказаць вельмі цяжка. Ён паведаміў, што Раману зрабілі ўжо дзве аперацыі, далей яны будуць выконвацца з інтэрвалам два-тры дні. Пры лячэнні выкарыстоўваюцца самыя сучасныя метады, уключаючы клеткавыя тэхналогіі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках