24 красавiка 2024, Серада, 22:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія памежнікі знайшлі каля мяжы з РФ торбы з парашутамі

13
Украінскія памежнікі знайшлі каля мяжы з РФ торбы з парашутамі
ФОТА: DPSU.GOV.UA

Парашуты выявілі вайскоўцы Луганскага памежнага атрада.

Вайскоўцы Луганскага памежнага атрада, якія выконваюць задачы ў складзе Аб'яднаных сіл, знайшлі недалёка ад мяжы з РФ торбы з парашутамі. Пра гэта 5 траўня паведамляе Дзяржаўная памежная служба Украіны.

«Падчас патрулявання дзяржаўнай мяжы памежнікі заўважылі чатырох чалавек. Трое рухаліся непадалёк ад дзяржаўнай мяжы на тэрыторыі РФ, а адзін чалавек - на тэрыторыі Украіны. На пазначаны кірунак адразу выправілася група рэагавання аднаго з падраздзяленняў аховы дзяржаўнай мяжы», - гаворыцца ў паведамленні.

У ходзе пошуку патэнцыйных зламыснікаў памежнікі выявілі ў чароце побач з дзяржаўнай мяжой чатыры торбы. Пры аглядзе высветлілася, што ў іх складзеныя парашуты. Іх перадалі праваахоўным органам.

Паводле гэтага факту распачатае дасудовае расследаванне паводле арт. 333 (парушэнне парадку ажыццяўлення міжнародных перадач тавараў, якія падлягаюць дзяржаўнаму экспартнаму кантролю) Крымінальнага кодэкса Украіны. Максімальная санкцыя артыкула прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.

ФОТА: DPSU.GOV.UA
ФОТА: DPSU.GOV.UA
ФОТА: DPSU.GOV.UA
Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках