19 красавiка 2024, Пятніца, 20:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Слуцку праз пакупніка без маскі прадавец націснуў трывожную кнопку

27
У Слуцку праз пакупніка без маскі прадавец націснуў трывожную кнопку

Справа была ў краме «5-ты элемент».

Прыйшоў у краму, узяў тавар, грошы пакінуў на касе, але прадавец выклікаў міліцыю. Чаму?

Уся справа ў масцы, якой у кліента не было на момант аплаты тавару, пра гэты інцыдэнт паведамляе «Онлайнер» са спасылкай на «Кур'ер». Справа была ў краме «5-й элемент» у Слуцку два тыдні таму. Наведвальніку адмовілі ў абслугоўванні, і ён наважыў забраць тавар, пакінуўшы грошы касіру. Але чэк прадаўцы прабіваць не спяшаліся, бо баяліся, што іх аштрафуюць за абслугоўванне «безмасачніка». Як толькі пакупнік стаў сыходзіць з таварам - націснулі трывожную кнопку, а рольшторы на ўваходзе ў гандлёвае памяшканне сталі апускацца.

-У вас спроба крадзяжу, - паведаміў супрацоўнік крамы пакупніку. Але мужчына без маскі намагаў на сваім і запатрабаваў падстаў, паводле якіх яму адмоўлена ў абслугоўванні.

Спрэчка так і працягвалася б да бясконцасці, калі б іншы чалавек у масцы не памог. Ён узяў грошы ў пакупніка, на іх набыў тавар з чэкам і аддаў яму. Пасля гэтага, са слоў супрацоўнікаў крамы, міліцыя з'ехала.

Пазней у гутарцы з журналістамі прадстаўніца крамы сказала: «Мы не мелі права абслугоўваць кліента без маскі. Ён нясе пагрозу для іншых наведвальнікаў».

Юрыст: адназначнага адказу на гэтае пытанне няма

З прывыканнем да пандэміі ўсё часцей узнікаюць спрэчкі на касах крамаў. Журналісты даведаліся ў юрысткі Таццяны Равінскай, ці законная адмова ў абслугоўванні кліента без маскі і што рабіць, калі маскі з сабой няма, а лішніх 60 капеек выдаткоўваць не хочацца.

- Меркаванні сярод юрыстаў з нагоды гэтага пытання адрозніваюцца, хтосьці адназначна ўпэўнены, што адмова пакупніку ў абслугоўванні беспадстаўная. Бо паводле ГК адсутнасць СІА не з'яўляецца падставай для адмовы ва ўкладанні публічнай дамовы. У той жа час дзейнічае пастанова Менгарвыканкама №1069, згодна з якой распрацаваны Комплексны план, пункт 26 якога абвяшчае: «Забяспечыць выкарыстанне сродкаў індывідуальнай абароны органаў дыхання (маска) пры наведванні аб'ектаў (нерухомых і рухомых) і ў арганізацыях усіх форм уласнасці г. Менска (крамы, гандлёвыя цэнтры, аб'екты грамадскага харчавання (за выключэннем часу непасрэднага прыёму ежы), аптэкі, установы аховы здароўя, установы адукацыі, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, спартыўныя аб'екты, адміністрацыйныя будынкі, аддзяленні банкаў, сувязі, пошты, аб'екты бытавога абслугоўвання, установы культуры, забаўляльныя цэнтры, грамадскі транспарт, у тым ліку маршрутныя таксі, аўтамабілі таксі, метрапалітэн і іншыя аб'екты)».

Трэба адзначыць, што ў п. 26 Комплекснага плана прама не пазначана, хто менавіта павінен выкарыстоўваць СІА пры наведванні аб'екта, таксама там не паказаны абавязак прадаўца забяспечыць пакупніка СІА, ён мае права прапанаваць пакупніку набыць СІА ці даць яму такі сродак пры наведванні гандлёвага аб'екта бясплатна альбо заклікаць пакупніка да разумення і належнага выканання масачнага рэжыму.

Варта звярнуць увагу, што палажэнні артыкулаў 28, 29 закона "Аб санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва» абавязваюць грамадзян выконваць заканадаўства ў галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва, удзельнічаць у правядзенні санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў і клапаціцца пра стан свайго здароўя і здароўя сваіх дзяцей.

І, хоць у заканадаўстве няма прамых норм, якія прадугледжваюць адказнасць грамадзян за парушэнне масачнага рэжыму (за выключэннем асоб, якія знаходзяцца на самаізаляцыі, - арт. 17.5 КаАП, які ўвайшоў у дзеянне з 2021/03/01), грамадзянам варта выконваць меры засцярогі і падпарадкоўвацца існым нарматыўным прадпісанням незалежна ад свайго стаўлення да іх.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках