26 красавiка 2024, Пятніца, 2:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сям'я з Гомеля пералічыла ашуканцам 67 тысяч рублёў

13
Сям'я з Гомеля пералічыла ашуканцам 67 тысяч рублёў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Ашуканцы прадаўжаюць карыстацца даверлівасцю беларусаў.

Сям'я з Гомеля пералічыла ашуканцам 67 тысяч рублёў, падрабязнасці чарговай сумнай гісторыі пра страту грошай распавялі ў МУС, паведамляе tut.by.

26 красавіка на мабільны тэлефон гамяльчанкі патэлефанавалі. Дзелавы жаночы голас у мэсэнджары паведаміў, што ўзламаны яе інтэрнэт-банкінг і хтосьці спрабуе аформіць крэдыты на яе імя. Ёй сказалі, што ў банку гэта заўважылі і пытаннем ужо займаецца служба бяспекі і міліцыі, але для таго, каб устанавіць і затрымаць махляроў, патрэбная дапамога жанчыны. Тыя, хто тэлефанаваў, пераключылі яе на нібыта спецыяліста банка, які займаецца прадухіленнем «незаконных аперацый». Мужчынскі голас настойліва і ўпэўнена запатрабаваў дакладна прытрымлівацца іх інструкцый, у такім выпадку ёй удасца захаваць грошы.

Праз некалькі дзён ужо з іншага нумару гамяльчанцы патэлефанавала жанчына, якая прадставілася супрацоўніцай праваахоўных органаў і нават для пацверджання сваёй асобы паказала здымак пасведчання. У міліцыі паведамілі, што на фота быў дакумент адной з былых следчых, якая ў жніўні мінулага года пакінула службу і выклала ў сацыяльныя сеткі фатаграфію службовага пасведчання.

Жанчына, якая тэлефанавала, давала пацярпелай праз тэлефон інструкцыі аб тым, што рабіць далей. А далей было неабходна ўзяць у банках крэдыты.

Гамяльчанка ўзяла чатыры крэдыты на суму 30 тысяч рублёў і ўсе грошы пералічыла на паказаныя рахункі аднаго з беларускіх банкаў.

На патрабаванне ашуканцаў жанчына адпраўляла незнаёмцам фатаграфіі ўкладзеных дамоваў аб крэдытах, чэкі аб пералічэнні грошай, фота свайго пашпарта з усімі рэквізітамі.

Далей ашуканцы ўзяліся за карту мужа жанчыны. Даведаўшыся, што ў яго ёсць грошы ў валюце, якія той прадбачліва зняў з карткі, пераканалі абмяняць валюту і для захаванасці таксама зрабіць пералічэнні па іх рэквізітам.

Спярша мужчына быў настроены крытычна і не адважваўся даверыцца ашуканцам. Але ў адзін з дзён яны ўсё ж пераканалі яго стаць удзельнікам сакрэтнай аперацыі.

Толькі праз некалькі дзён муж і жонка западозрылі нядобрае і на сямейнай радзе і наважыліся звярнуцца ў міліцыю.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках