25 красавiка 2024, Чацвер, 10:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску ад моцнага ветру падаюць дрэвы

2
У Менску ад моцнага ветру падаюць дрэвы

Непагадзь, пра якую папярэджваў Белгідрамет, гаспадарыць сёння на прасторах краіны.

Як паведамілі ў Менскай гарадской управе МНС, на 12:00, ратавальнікі ўжо некалькі разоў выязджалі на выклікі, піша сайт naviny.by.

Адзначаецца, што распілоўка ўпалай расліннасці праходзіла ў двух дзіцячых садках у Заводскім раёне, а таксама нахілілася на дарогу дрэва ў Партызанскім раёне.

А вось аўтаўладальніку, які прыпаркаваў свой «БМВ» на вуліцы Громава, не пашанцавала - дрэва пашкодзіла аўто.

Нагадаем, з прагнозаў сіноптыкаў, сёння чакаецца моцны вецер, парывы якога будуць дасягаць 15-20 м/с. Праз неспрыяльныя з'явы надвор'я абвешчана штармавое папярэджанне.

Пры парывістым ветры ратавальнікі раяць:

прыбярыце гаспадарчыя рэчы з двара і балконаў у дом (склеп), абрэжце сухія дрэвы, якія могуць прычыніць шкоду вашаму жыллю;

аўто пастаўце ў гараж, пры яго адсутнасці - прыпаркуйце аўто удалечыні ад дрэў, а таксама слаба умацаваных канструкцый;

знаходзячыся на дварэ, абыходзьце хісткія будынкі і дамы з няўстойлівым дахам;

пазбягайце дрэў і разнастайных збудаванняў падвышанай рызыкі (мастоў, эстакад, ліній электраперадачы, патэнцыйна небяспечных прамысловых аб'ектаў).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках