28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працаўнікі Менгарвыканкама - як на парахавой бочцы

21
Працаўнікі Менгарвыканкама - як на парахавой бочцы

Спроба стварыць маленькі Кітай у асобна ўзятай установе зазнала крах.

Менгарвыканкам ахутаны пошукам ворагаў народа, піша Telegram-канал «Нік і Майк». Народ, не надта саромеючыся, абмяркоўвае апошнія навіны, чаго раней не было. Яно і зразумела: ступень дэбілізму прымушае здзіўляцца нават самых дасведчаных. І нават тых, хто звычайна за дэбілізм ва ўстанове адказваў.

Спісы тых, хто падпісаўся за няправільных кандыдатаў ходзяць па установе, няўдачнікі ужо збіраюць рэчы. Аднак патрапілі туды далёка не ўсе, хто падпісваўся. Чаму - пакуль загадка. Альбо пакуль не паспелі ўсіх апрацаваць, альбо баяцца спаралізаваць працу. Павісла няёмкая паўза. І злосць кіпіць за калег, і страшна за свой азадак (другое - больш).

Але бяда не прыходзіць адна. Кіраўнік Менгарвыканкама прадказальна ўбачыў асаблівую небяспеку ў інтэрнэце і сацыяльных сетках - ну а дзе ж яшчэ? Таму забараніў выкарыстанне асабістых тэлефонаў на працоўных месцах (парушальнікаў шчырым тэкстам прапанавалі здаваць калегам - прывітанне, 37-ы год), а адміністратарам была пастаўленая задача адключыць кампутары ад сацыяльных сетак.

Адключылі, але ў выніку адключылася яшчэ шмат чаго патрэбнага на працы. У выніку праца стала, а няўдачлівага мэра засыпалі званкамі - давялося адступіць. Спроба збудаваць маленькі Кітай у асобна ўзятай установе пацярпела крах.

Але наперадзе новы тыдзень, а значыць геніяльную галаву зноў могуць наведаць геніяльныя ідэі. Працаўнікі Менгарвыканкама - як на парахавой бочцы. Але тут нічога новага сказаць не можам: надзеі, што гэтым разам пранясе, няма. Адсядзецца не атрымаецца. Вечна змагацца з праўдай і 97 працэнтамі - таксама. Таму яшчэ раз заклікаем не выконваць злачынныя загады, якія пагаршаюць і без таго невясёлае жыццё беларусаў. Не будзь, як Восікава! Лепш аб'ядноўвайцеся. Вас не могуць звольніць усіх адначасова.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках