19 красавiка 2024, Пятніца, 21:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перад дэфолтам

4
Перад дэфолтам
Фота: Reuters

Незадаволенасць у беларускім грамадстве нікуды не знікла.

Палітолаг Зміцер Балкунец у калонцы для forbes.ru тлумачыць, чаму Крамлю не варта падтрымліваць рэжым Лукашэнкі.

Плаціць няма чым

Сітуацыю ў беларускай эканоміцы можна назваць пераддэфолтнай. Агенцтва Fitch Ratings пацвердзіла крэдытны рэйтынг краіны на ўзроўні B з негатыўным прагнозам. Паводле афіцыйнага прагнозу, дэфіцыт бюджэту 2021 года дасягне $2,2 млрд - амаль на 40% больш, чым чакалася ў канцы мінулага года. Замежная дзяржаўная запазычанасць на 1 красавіка склала $18 млрд, унутраная запазычанасць з пачатку года павялічылася на 19% - да $4,6 млрд. Адбываецца маштабнае спісанне пазык дзяржаўных прадпрыемстваў, якія забяспечваліся гарантыямі ўрада. Напрыклад, пастанова выратаваць «Беларускі мэталургічны завод» ад банкруцтва адразу павялічыла дзяржаўную запазычанасць на $700 млн.

Беларускія банкі вымушаныя браць сабе на баланс усё больш акцый стратных прадпрыемстваў, якія не ў стане плаціць за крэдыты. Толькі за студзень-сакавік гэтага года паказчык банкаўскай справаздачнасці «Акцыі і іншыя віды ўдзелу ў капітале» вырас удвая - з 3,87 млрд да 7,75 млрд беларускіх рублёў. Для параўнання: у лютым 2016 года ён складаў усяго 0,3 млрд беларускіх рублёў. Урад змушае банкі інвеставаць у стратныя прадпрыемствы. Недавер да дзяржавы і падзенне даходаў грамадзян прывялі да масавага адтоку дэпазітаў.

Для зніжэння рызык банкруцтва пастанавілі павялічыць капітал Беларусбанка (аналага расейскага «Сбера») прыкладна на $400 млн (1 млрд беларускіх рублёў). Банкам з расейскім капіталам таксама спатрэбіліся ўліванні ад акцыянераў. Нацбанк штучна стрымлівае курсы валют і стаўку рэфінансавання, каб не пагаршаць і без таго складанае становішча дзяржаўных прадпрыемстваў з іх вялізнымі валютнымі абавязкамі. На працягу чатырох месяцаў назіраецца валютны дэфіцыт на міжбанкаўскіх таргах, дзе задавальняецца менш за 10% заявак на куплю валюты. Такая сітуацыя можа быць выкліканая планавымі плацяжамі за дзяржаўную запазычанасць, вось чаму Менску настолькі важная расейская дапамога.

Дэфіцыт валюты павінен прывесці да рэзкага падзення беларускага рубля. У гэтай сітуацыі варта чакаць непапулярных крокаў у банкаўскім рэгуляванні. Разглядаецца магчымасць выдачы валютных укладаў насельніцтву рублямі паводле курсу. 9 ліпеня ўвойдзе ў дзеянне ўказ Лукашэнкі, згодна з якім у выпадку пагрозы эканамічнай бяспекі і стабільнасці фінансавай сістэмы краіны ўводзяцца валютныя абмежаванні на тэрмін да аднаго года. Паколькі паводле ўсіх індыкатараў эканамічнай бяспекі ўжо ёсць сур'ёзныя адхіленні ад нормы, абмежаванні могуць быць уведзеныя ў кожны момант. Не варта выключаць і так званы кіпрскі сцэнар, калі з кожнага дэпазіту, памер якога перавышае пэўную суму, будзе адначасова спісаны фіксаваны працэнт.

Рызыкі для Расеі

Асноўнымі пакупнікамі новых беларускіх бондаў, хутчэй за ўсё, стануць буйныя расейскія банкі, аднак для іх гэта будзе даволі рызыкоўнае ўкладанне сродкаў. ЗША і ЕЗ узмацняюць санкцыйны ціск на Менск, і дзяржаўная запазычанасць - відавочная мішэнь. Некалькі заходніх інвестыцыйных фондаў ужо заявілі аб продажы еўрабондаў Беларусі, выпушчаных летам 2020 года. Няма яснасці, ці будуць ужытыя другасныя санкцыі, аднак таксічнасць беларускіх кампаній можа пацягнуць масавую адмову ад супрацоўніцтва з імі. Сама рызыка другасных санкцый ужо цягне негатыўныя наступствы для бізнэсу.

Асабліва адчувальна гэта становіцца для расейскіх кампаній, якія пастаўляюць нафту на беларускія НПЗ і еўрапейскім пакупнікам. Паводле інфармацыі агенцтва Argus, еўрапейскія банкі ўжо адмаўляюцца фінансаваць угоды аб рэалізацыі беларускіх нафтапрадуктаў. А з 3 чэрвеня Мінфін ЗША мае намер аднавіць дзеянне санкцый у дачыненні да дзевяці беларускіх кампаній, у асноўным з сферы нафтахіміі, але не выключана, што ў спіс патрапіць і "Беларуськалій". У такім выпадку можна чакаць падзення валютнага даходу краіны яшчэ на 25-30%.

Новы пакет расейскай дапамогі Менску звязаны і з чыста палітычнымі рызыкамі. Крэмль, прызнаўшы перамогу Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, прадэманстраваў заходнім партнёрам сваю зону адказнасці. Выступіўшы супраць змены ўлады праз вуліцу, Масква ўзяла на сябе пэўныя абавязанні ў захаванні сацыяльна-палітычнай стабільнасці ў краіне - і стала закладнікам раней прынятых пастаноў. Беларускі правадыр раз за разам пацвярджае свой статус партнёра няздольнага дамаўляцца. Нягледзячы на падтрымку, Лукашэнка адмаўляецца выконваць дадзеныя Пуціну яшчэ ў верасні 2020 года абяцанні абнавіць Канстытуцыю і правесці палітычныя рэформы. Між тым незадаволенасць у беларускім грамадстве нікуды не знікла, і ў кожны момант можа выйсці на паверхню з яшчэ больш цяжкімі наступствамі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках