25 красавiка 2024, Чацвер, 14:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч: Не можа быць перамоваў з чалавекам, які займае пасаду незаконна

71
Станіслаў Шушкевіч: Не можа быць перамоваў з чалавекам, які займае пасаду незаконна
СТАНІСЛАЎ ШУШКЕВІЧ
ФОТА: KP.BY

З ягонымі падначаленымі таксама размаўляць бессэнсоўна.

Пра гэта першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч заявіў busel.online:

- Перамовы не могуць быць з чалавекам, які фальсіфікаваў выбары і займае пасаду незаконна. З кім могуць быць перамовы? З яго падначаленымі таксама бессэнсоўна, бо пабудаваная піраміда «я начальнік, ты дурань». Я мяркую, што можна знайсці лепшы занятак, чым заклікаць да гэтых перамоваў. Але я не магу параіць, што рабіць у гэтым становішчы. Ёсць задума, ёсць дарожная мапа, ёсць годныя людзі ў апазіцыі, вельмі пісьменныя, кваліфікаваныя, таму гэтыя людзі шукаюць выйсце. Але выйсця можна не знайсці, бо пасада фальшывая, ён не з'яўляецца прэзідэнтам, бо не абраны. Ён публічна правалены, нельга ў Менску знайсці чалавека, які галасаваў за яго.

- Ад каго Лукашэнка можа атрымаць рэальныя гарантыі недатыкальнасці?

- Ні ад кога. Калі ён злачынец, ён павінен за гэта адказваць. Вызначае суд, падазрэнні ёсць у многіх пазіцыях, у тым ліку паводле ягоных заяў. Ён чысціў без суда і следства дарогу, як ён сам шмат разоў заяўляў, ён узаемадзейнічаў з арганізаванай злачыннасцю ў Гомелі. Я нават прыводжу ягоныя цытаты ў сваёй кнізе «Беларускі нэакамунізм». Таму якія могуць быць гарантыі? За злачынствы даваць гарантыі? Калі б ён не дапускаў злачынства, то ў яго былі б абсалютныя гарантыі.

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках