20 красавiка 2024, Субота, 11:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы раскрылі ўплыў мастацкай літаратуры на актыўнасць мозгу

7
Навукоўцы раскрылі ўплыў мастацкай літаратуры на актыўнасць мозгу
ФОТА: SHUTTERSTOCK.COM

Амерыканскія навукоўцы з Універсітэта Агаё правялі даследаванне.

Спецыялісты з ЗША вызначылі, што рэгулярнае чытанне мастацкай літаратуры станоўча ўплывае на працу мозгу. Амерыканскія навукоўцы з Універсітэта Агаё правялі даследаванне, падчас якога высветлілі, як мастацкая літаратура ўплывае на актыўнасць чалавечага мозгу, піша lenta.ua.

Спецыялісты з дапамогай МРТ прасканавалі мозг групы добраахвотнікаў з 19 чалавек. Пры гэтым удзельнікі даследавання расказвалі пра свае ўлюбёныя персанажы з «Гульні тронаў», адначасова думаючы пра сябе, сваіх сяброў і герояў гісторыі.

У выніку экспэрты вызначылі, што людзі, якія захапляюцца чытаннем мастацкай літаратуры, могуць пераносіцца ў сюжэт кнігі. Яны даслоўна пражываюць жыццё ўлюбёнага героя.

Аналіз звестак паказаў, што падчас чытання такой літаратуры мозг добраахвотнікаў актывуе тую вобласць, якая звычайна задзейнічаная падчас думак пра сябе. Гэта значыць, мозг самастойна накладвае ролю персанажа на рэальных людзей так, што яны могуць бачыць свет вачамі героя і атрымліваць яго досвед.

Такім чынам, спецыялістам удалося пацвердзіць, што чытанне мастацкай літаратуры стымулюе мазгавую актыўнасць і добра развівае фантазію людзей.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках