20 красавiка 2024, Субота, 14:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі забаранілі прадаваць папулярную каву ў мяшэчках

15
У Беларусі забаранілі прадаваць папулярную каву ў мяшэчках

Прычынай сталі шкодныя для здароўя падсалоджвальнікі.

Дзяржстандарт унёс у «чорны спіс» некалькі тыпаў распушчльнай кавы ў мяшэчках марак Jacobs і «Жакей». Прычынай сталі шкодныя для здароўя падсалоджвальнікі ў каву, піша intex-press.

Небяспечнымі ў Беларусі прызнаныя два тыпы кавы Jacobs «тры ў адным» - класіка і мяккі, а таксама тры тыпы кавы «Жакей» «тры ў адным» - карамель, моцны і мяккі.

Акрамя цукру ролю падсалоджвальнікаў у каву выконваюць цыкламат натрыю, ацэсульфам калію і аспартам.

Іх забаронена везці і прадаваць у Беларусі з 10 жніўня. Прадаўцоў, якія не прыбяруць іх з паліц, могуць сур'ёзна пакараць.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках