18 красавiка 2024, Чацвер, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы знайшлі сувязь паміж тварам і формай мозгу чалавека

3
Навукоўцы знайшлі сувязь паміж тварам і формай мозгу чалавека
ФОТА: ISTOCK

Але гэта не ўплывае на паводзіны і здольнасці чалавека.

Навукоўцы выявілі, што на ранніх этапах развіцця эмбрыёна твар і мозг фармуюцца ў цеснай сувязі адзін з адным. Важна тое, што гэта не ўплывае на паводзіны і асаблівасці чалавека.

Коратка пра работу навукоўцаў распавядае Naked Science. Міжнародная каманда даследчыкаў вызначыла 76 генетычных участкаў, якія адначасова ўплываюць і на форму мозгу, і на форму твару.

Гэта яны выявілі паводле звестак МРТ-сканавання мозгу і генетычнай інфармацыі амаль 20 тысяч людзей. Таксама навукоўцы даказалі, што фармаванне мозгу і твару адбываецца скаардынавана.

Пры гэтым генетычная сувязь паміж тварам і формай мозгу не аказала ніякага ўплыву на кагнітыўныя асаблівасці чалавека і яго паводзіны. Не ўплывае яна і на рызыку развіцця такіх захворванняў, як хвароба Альцгеймера, шызафрэнія і біпалярны разлад. Гэта значыць новыя звесткі навукоўцаў зняпраўджваюць міфы пра тое, што твар можа расказаць пра характар чалавека.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках