28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольныя беларускія музыкі хочуць узяць удзел у «Еўравізіі» як госці

5
Вольныя беларускія музыкі хочуць узяць удзел у «Еўравізіі» як госці

Артысты могуць выканаць песню пад назвай «Love shine a light».

Беларускі фонд культурнай салідарнасці звярнуўся да прадзюсараў "Еўравізіі" з прапановай дазволіць беларускім артыстам узяць удзел у міжнародным песенным конкурсе, які ў 2021 годзе праходзіць у Нідэрландах, у якасці "музычных гасцей", паведамляе "Нямецкая хваля".

"Мы прапанавалі, каб (гурты. - Рэд.) NaviBand і VAL, якія ўжо добра вядомыя ў сям'і "Еўравізіі", выступілі разам з опернай спявачкай Маргарытай Ляўчук у адным з антрактаў", - адзначыў кіраўнік фонду Сяргей Будкін. Удакладняецца, што артысты маглі б выканаць песню пад назвай "Love shine a light", з якой Вялікабрытанія перамагла на конкурсе ў 1997 годзе.

З самага пачатку Менск планаваў адправіць на "Еўравізію-2021" гурт "Галасы ЗМеста", чальцы якой не хаваюць сваіх сімпатый да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, аднак Еўрапейскі вяшчальны звяз у выніку не дапусціў іх песню "Я навучу цябе" да ўдзелу. Абгрунтавана гэтая пастанова тым, што выступ гурта "Галасы ЗМеста", на думку арганізатараў, парушае правілы "Еўравізіі", якія прадугледжваюць непалітычнасць выступу, і можа пашкодзіць рэпутацыі конкурсу.

Гэта была ўжо другая заяўка Белтэлерадыёкампаніі на ўдзел у "Еўравізіі-2021". Першую заяўку Еўрапейскі вяшчальны звяз адхіліў з аналагічнай прычыны.

Конкурс "Еўравізія-2021»

Гурт NaviBand удзельнічаў у "Еўравізіі" ў 2017 годзе. Гурт VAL павінен быў прадстаўляць Беларусь на "Еўравізіі-2020", аднак конкурс быў скасаваны праз пандэмію каранавіруса.

У 2021 годзе песенны конкурс "Еўравізія" пройдзе ў Ратэрдаме з 18 да 22 траўня. Плануецца, што выканаўцы змогуць выступіць у Нідэрландах пры выкананні ўсіх захадаў для барацьбы з распаўсюджваннем COVID-19.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках