29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спявачка Наташа Каралёва адмовілася ўдзельнічаць у «Славянскім базары»

37
Спявачка Наташа Каралёва адмовілася ўдзельнічаць у «Славянскім базары»
Наташа Каралёва

Усё больш вядомых артыстаў байкатуе мерапрыемства Таракана.

Расейская спявачка Наташа Каралёва не будзе ўдзельнічаць у «Славянскім базары». Пра гэта паведаміла адміністратарка ейнай групы «Вконтакте».

Першапачаткова Наташа Каралева планавала ўдзельнічаць у фестывалі. Пра гэта 30 сакавіка са спасылкай на афіцыйны сайт форуму пісала «Расейская газета». У памяці Google таксама захавалася інфармацыя пра тое, што Каралева была заяўлена як удзельніца канцэрту «Залаты гіт», які адбудзецца 17 ліпеня.

Але на сёння, 6 красавіка, імя спявачкі не згадваецца ў спісе ўдзельнікаў гэтага канцэрту на сайце фестывалю.

Раней карыстальнікі з Беларусі сталі актыўна каментаваць сацыяльныя сеткі Наташы Каралёвай. Яны прасілі яе не прыязджаць на фэст цяпер.

- Падтрымайце мірных беларусаў, якія кожны дзень змагаюцца за сваю свабоду і жыццё!!! Дзякуй, чакаем вас у свабоднай Беларусі, - напісала адна з іх.

У адказ адміністратара групы пакінула наступнае паведамленне: «Наташа Каралева не планавала выступ на гэтым фэсце. Уся афіцыйная інфармацыя аб канцэртах спявачкі даступная на ейным сайце».

Хто адмовіўся?

Сярод тых, каго арганізатары «Славянскага базару» анансавалі ў папярэдняй афішы на сайце фестывалютакія імёны: украінскія выканаўцы Maruv, Алег Віннік, Эліна Івашчанка, спявак з Казахстана Дзімаш Кудайбэрген, зорка з Грузіі Вахтанг Кікабідзэ, расейскія артысты Стас Пьеха, Аляксандр Буйноў, Аніта Цой, Міхаіл Галусуян, Зара, Аліна АРТЦ, Сяргей Пенкін, Emin, ізраільскі джазмэн Леанід Пташка, піша tut.by.

Пасля таго як з'явілася праграма фестывалю, віцебчукі і жыхары іншых гарадоў Беларусі сталі пісаць артыстам у сацсетках і прасіць іх не прыязджаць на «Славянскі базар» - у сувязі з палітычным крызісам у Беларусі.

Вядома, што ад удзелу ў фэсце адмовіўся гурт «Ронда» з яе фронтмэнам Аляксандрам Івановым, Міхаіл Галусцян, украінская спявачка Maruv, беларускі спявак Антон Табала (Homie).

Пра свой няўдзел у фестывалі паведаміў украінскі шоўмэн Цімур Мірашнічэнка, які больш за 10 гадоў быў вядоўцам гэтага мерапрыемства ад Украіны. Затым на фестываль адмовіўся ехаць ужо другі вядучы ад Украіны - Андрэй Даманскі.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках