25 красавiка 2024, Чацвер, 9:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Флагманскі электракар Mercedes зможа праехаць 770 км без падзарадкі

12
Флагманскі электракар Mercedes зможа праехаць 770 км без падзарадкі
ФОТА: MERCEDES

Прэм'ера аўтамабіля адбудзецца 15 красавіка.

Mercedes-Benz апублікаваў асноўныя тэхнічныя характарыстыкі электрычнага седану EQS, які стане флагманскай экалагічна чыстай мадэллю нямецкай маркі. Прэм'ера аўтамабіля адбудзецца 15 красавіка, паведамляе РБК.

Навінку створаць на модульнай платформе EVA (Electric Vehicle Architecture), распрацаванай адмыслова для аўтамабіляў без рухавікоў унутранага згарання. Усяго будуць даступныя дзве асноўныя мадыфікацыі з батарэямі ёмістасцю 90 кВт-ч і 107,8 кВт-ч, якія дазволяць аўтамабілю праехаць без падзарадкі 640 км і 770 км адпаведна.

Як адзначылі ў кампаніі, такіх паказчыкаў здолелі дамагчыся ў тым ліку дзякуючы каэфіцыенту лабавога супраціву 0,20 - аднаму з самых нізкіх сярод серыйных аўто.

Mercedes-Benz будзе ўвесь час удасканальваць праграмнае забеспячэнне сістэмы кіравання размеркавання энэргіі, якое будзе аўтаматычна загружацца з хмарнага сховішча. На кожны блок акумулятараў будзе дзейнічаць гарантыя тэрмінам на 10 гадоў або на прабег 250 тысяч кіламетраў.

Mercedes-Benz EQS прапануюць з сілавымі ўстаноўкамі, якія складаюцца з аднаго або двух электрычных рухавікоў. Базавая мадыфікацыя атрымае матор магутнасцю 333 к.с., тады як топавую версію аснасцяць 184-магутным рухавіком на пярэдняй восі і 347-магутным - на задняй.

Фотa: Mercedes-Benz EQS
Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках