20 красавiка 2024, Субота, 0:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Герасіменя пра пазіцыю Домрачавай аб сітуацыі ў Беларусі: Заўсёды казалі, што з маўклівай згоды чыняцца злачынствы

28
Герасіменя пра пазіцыю Домрачавай аб сітуацыі ў Беларусі: Заўсёды казалі, што з маўклівай згоды чыняцца злачынствы
АЛЯКСАНДРА ГЕРАСІМЕНЯ
ФОТА: ЗМІЦЕР БРУШКО, TUT.BY

Кожны беларус сам пакіне ў гісторыі сваю пастанову.

Чэмпіёнка свету ў плаванні Аляксандра Герасіменя падзялілася меркаваннем пра пазіцыю чатырохкратнай алімпійскай чэмпіёнкі ў біятлоне Дар'і Домрачавай пра сітуацыю ў Беларусі. Пра гэта піша «Трибуна».

«Ды я кажу заўсёды: не ў маёй кампетэнцыі кагосьці абмяркоўваць ці асуджаць. Кожны робіць выбар сам. Абсалютна! Так, можа быць, я не вітаю такія паводзіны, але асуджаць і спрабаваць неяк ачарніць чалавека - не, я не буду і не хачу гэтага рабіць.

Кожны сам пакіне ў гісторыі сваю пастанову. Таму, калі хтосьці мяркуе так, то няхай будзе так. Калі хтосьці маўчыць...заўсёды казалі, што з маўклівай згоды чыняцца злачынствы.

Няхай многія разумеюць, што праз тое, што яны маўчаць, хтосьці апынуўся ў турме. Кагосьці наогул, можа, ужо няма ў жывых. Але калі гэта людзей не кранае...што я магу зрабіць?» - распавяла Герасіменя.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках