28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хлопчыка, які выратаваў на пажары малодшага брата, даставілі гелікаптэрам з Мядзела ў Менск

6
Хлопчыка, які выратаваў на пажары малодшага брата, даставілі гелікаптэрам з Мядзела ў Менск

Была прынятая пастанова прадоўжыць лячэнне дзіцяці на рэспубліканскім узроўні.

12-гадовага хлопчыка, які атрымаў сур'ёзныя траўмы падчас спробы патушыць пажар і выратаваць малодшага брата даставілі з Мядзела ў Менск.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, экстранную дастаўку з Мядзельскай ЦРБ ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр БСМП ажыццявіў Рэспубліканскі цэнтр арганізацыі медыцынскага рэагавання супольна з МНС. Верталёт абсталяваны апаратамі штучнай вентыляцыі лёгкіх, сістэмай маніторынгу і дэфібрыляцыі і г.д. Яго выкарыстоўваюць для транспартавання з 2017 года.

Учора ў МНС паведамлялі пра пажар у вёсцы Сідаравічах Мядзельскага раёна. Адкрытым полымем гарэў аднапавярховы драўляны дом, дзе ў момант загарання знаходзіліся два браты 2009 і 2019 гадоў нараджэння. Яшчэ адно дзіця было ў суседзяў. Бацькоў дома не было.

Да прыбыцця ратавальнікаў 12-гадовы хлопчык выратаваў свайго малодшага брата. Адзін з відавочцаў, падбегшы да дома, убачыў, як хлопчык трымаў на руках дзіця. На твары і руках у яго, акрамя апёкаў, былі парэзы, кухоннае акно было разбітае. Відавочца забраў з рук хлопчыка дзіця, пасля чаго той страціў прытомнасць. Медыкі даставілі падлетка ў лякарню. Стан ацэньваўся як вельмі цяжкі.

Пажар ліквідавалі, агонь знішчыў дах, маёмасць, пашкодзіў сцены хаты. Прычына здарэння ўстанаўліваюцца.

Пры першасным аглядзе ў падлетка дыягнаставалі камбінаванае паражэнне: тэрмічны апёк галавы, шыі, тулава, верхніх і ніжніх канечнасцяў, плошча паразы 50%, тэрмаінгаляцыйная траўма цяжкай ступені. Яго падключылі да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. З улікам цяжару пашкоджанняў, была прынятая пастанова прадоўжыць лячэнне дзіцяці на рэспубліканскім узроўні.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках