29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Балгарыі загарэўся склад зброевага завода

3
У Балгарыі загарэўся склад зброевага завода
ФОТА: BULGARIAN INTERIOR MINISTRY/AP

Полымя не кранула зброі і боепрыпасаў.

У балгарскім горадзе Лясковец загарэўся склад зброевага завода «Аркус». Пра інцыдэнт паведамляе мясцовае выданне «факты».

Паведамленне аб узгаранні паступіла а 12.40 паводле менскага часу. Удакладняецца, што полымя не кранула зброі і боепрыпасаў, небяспекі выбуху няма.

Выканаўчы дырэктар завода Банко Банкоў запэўніў, што небяспекі населеным пунктам і навакольнаму асяроддзю пажар не нясе. «Людзі былі эвакуяваныя, ніхто не пацярпеў», - дадаў ён.

Паводле папярэдніх звестак, інцыдэнт быў зафіксаваны на складзе кардоннай упакоўкі.

Раней паведамлялася, што пракуратура Балгарыі западозрыла шасцярых расейцаў у арганізацыі серыі выбухаў, учыненых у перыяд з 2011 да 2020 года на зброевых заводах і складах краіны, дзе захоўваўся тавар прадаўца зброі Емяльяна Гебрава.

Пазней стала вядома, што расейскага амбасадара выклікалі ў МЗС Балгарыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках