19 красавiка 2024, Пятніца, 7:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску гарэў яслі-садок

5
У Менску гарэў яслі-садок
ФОТА: МНС

У момант пажару ў садку было амаль 130 дзяцей.

Узгаранне адбылося ў Менску ў дзіцячым садку ў аўторак, 27 красавіка, паведаміла прэс-служба Менскага гарадскога УМНС.

У яслях на вуліцы Дзянісаўскай спрацавала пажарная сігналізацыя, адразу ж а 14.33 выратавальнікам патэлефанавалі работнікі дзіцячага садка. Пажарныя, якія прыбылі, разам з адміністрацыяй эвакуіравалі 153 чалавекі, 128 з якіх былі дзеці.

ФОТА: МНС

Пажар здарыўся на першым паверсе ў памяшканні электрашчытавой - загарэлася ўступная размеркавальная прылада. Пры аглядзе, убачылі дым сярэдняй канцэнтрацыі, што цягнуўся з памяшкання электрашчытавой.

ФОТА: МНС

Загарэлася прылада ў электрашчытавой, магчыма, праз кароткае замыканне. Фота: МНС.

- Супрацоўнікі МНС аператыўна лакалізавалі і ліквідавалі пажар а 14.52 з дапамогай парашковага вогнетушыцеля. Агонь пашкодзіў саму прыладу, закапціў электрашчытавую. Прычына пажару высвятляецца, - пракаментавалі ў прэс-службе.

Папярэдне пажар адбыўся праз кароткае замыканне электраправодкі.

ФОТА: МНС

На фота, якое апублікавала прэс-служба УМНС, трапілі і кадры з выхаванцамі дзіцячага садка. Дзеці, якіх эвакуявалі праз пажар, з выхавацелямі стаяць у вялікай крытай альтанцы, яны ўсё ў верхняй вопратцы, некаторыя праз прахалоднае надвор'е нават нацягнулі капюшоны. Пасля ліквідацыі пажару яны дружна пад наглядам ратавальнікаў вярнуліся назад у яслі-сад. Відавочна, дзеці НЗ не спалохаліся.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках