29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маштабны пажар у COVID-лякарні Багдаду: медыкі і пацыенты скакалі з вокнаў

1
Маштабны пажар у COVID-лякарні Багдаду: медыкі і пацыенты скакалі з вокнаў
ФОТА: REUTERS

Загінула больш за 80 чалавек, як мінімум 110 параненыя.

Пажар у адной з лякарняў Багдаду, дзе лячылі пацыентаў з COVID-19, забраў утрая больш жыццяў, чым паведамлялася раней. Паводле апошніх звестак, загінулі 82 чалавекі, як мінімум 110 параненыя.

Пра гэта паведамляюць Reuters і CNN, спасылаючыся на ўдакладненыя звесткі іракскіх Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства аховы здароўя.

Прэм'ер-міністр Мустафа аль-Кадзімі загадаў правесці расследаванне трагічнага інцыдэнту.

Раней паведамлялася пра 27 ахвяраў. Прычынай пажару стаў выбух балона з кіслародам. Трагедыя здарылася познім вечарам 24 красавіка ў рэанімацыйным аддзяленні лякарні Ібн аль-Хаціб. Сітуацыю пагоршыла тое, што многія пацыенты былі на штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Як піша Reuters, шматлікія сем'і кінуліся ў лякарню ў спробе выратаваць сваіх сваякоў, медыкі таксама спрабавалі эвакуяваць пацыентаў.

ФОТА: REUTERS
ФОТА: REUTERS

«Агонь распаўсюджваўся, нібы гаручае, - распавёў агенцтву Ахмед Закі, які акурат прыходзіў у лякарню наведаць брата. - Я вывеў брата на вуліцу, [...] а затым вярнуўся і падняўся на апошні паверх, не ахоплены агнём. Я знайшоў дзяўчыну, ёй было блізу 19 гадоў, яна задыхалася і, відавочна, была пры смерці».

Мужчына здолеў вынесці дзяўчыну з палаючага будынка. З ягоных слоў, пацыенты і медыкі, якія знаходзіліся ў лякарні, выскоквалі з вокнаў, каб выратавацца ад агню.

«Людзі выскоквалі... Лекары падалі на аўтамабілі. Усе скакалі», - апісаў Закі сцэны на месцы трагедыі.

ФОТА: REUTERS
ФОТА: REUTERS
ФОТА: REUTERS

Reuters нагадвае, што сістэма аховы здароўя Іраку, зруйнаваная дзясяцігоддзямі войнаў і канфліктаў, апынулася пад велізарным ціскам праз пандэмію каранавіруса. Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, у краіне было выяўлена больш за 102 тысячы выпадкаў заражэння, 15,2 тысячы чалавек памерлі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках