20 красавiка 2024, Субота, 1:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Сербіі памёр верхавод мясцовых «Начных ваўкоў»

6
У Сербіі памёр верхавод мясцовых «Начных ваўкоў»

Ён быў узнагароджаны расейскай медалём за акупацыю Крыма.

У Сербіі памёр лідар суполкі пракрамлёўскага мотаклуба «Начныя ваўкі» 44-гадовы Саша Савіч. Афіцыйнай прычынай смерці з'яўляецца шырокі інфаркт, паведаміла сям'я байкера і кіраўнік мотаклуба Аляксандр Залдастанаў (Хірург), падае sprotyv.info.

Са слоў Залдастанава, Савіч быў узнагароджаны расейскім медалём «За вяртанне Крыма». Гэтым медалём пасля 2014 узнагароджвалі тых, хто паспрыяў акупацыі паўвострава Расеяй.

Як пішуць расейскія СМІ, Савіч нарадзіўся ў Берліне, жыў у горадзе Ніш на поўдні Сербіі. Добраахвотнікам ваяваў падчас вайны ў Югаславіі.

Нагадаем, раней улады Масквы выдзелілі байкерам мільёны рублёў на аргтэхніку для замежных школ.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках