19 красавiка 2024, Пятніца, 1:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Футбалісткі «Мінска» падтрымалі аднаклубніцу, затрыманую на Дзень Волі

Футбалісткі «Мінска» падтрымалі аднаклубніцу, затрыманую на Дзень Волі
ФОТА: АБФФ

Перад матчам на поле вынеслі майку Ульяны Асаулы.

Футбалісткі «Мінска» пасля тура жаночага ЧБ зазналі нямала крытыкі. Прэтэнзія да іх палягала ў адсутнасці падтрымкі на адрас аднаклубніцы Ульяны Асаулы, затрыманай 25 сакавіка, у Дзень Bолі, якая атрымала 13 дзён паводле артыкула 24.23 (раней 23.34) КоАП РБ («Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў»), піша «Трибуна».

На матчы супраць «Бабруйчанкі» футбалісткі ніяк не згадалі Асаулу, затое праспявалі дзяржаўны гімн.

Аднак у матчы з «Віцебскам» сітуацыя ўсё ж змянілася. Каманда на перадматчавым прадстаўленні ўжо не абдымалася і гімн не спявала, затое вынесла майку з другім нумарам Асаулы, якая ўсё яшчэ знаходзіцца за кратамі. Непасрэдна ў руках майку трымала брамніца Паліна Малаева, якая падпісала ліст за сумленныя выбары і супраць гвалту. Што перашкодзіла, напрыклад, ёй жа зрабіць так ужо ў мінулым матчы, незразумела.

Дарэчы, «Мінск» распляжыў апанентак з лікам 16:0. Зрэшты, бывала ў гісторыі каманды і лепш.

Асаула павінна выйсці на свабоду 7 красавіка, а наступны матч у «Мінска» 16 красавіка. Будзем сачыць за лёсам Ульяны ў камандзе.

Фота, відэа: АБФФ

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках