23 красавiка 2024, aўторак, 20:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уласны пляж і ніякіх суседзяў: Які дом можна набыць недалёка ад МКАД за $ 49,5 тысячы

16
Уласны пляж і ніякіх суседзяў: Які дом можна набыць недалёка ад МКАД за $ 49,5 тысячы
ФОТА: REALT.BY

Размяшчэнне – галоўная «фішка» аб'екта нерухомасці.

Аб'ект дня – дом на беразе рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Сарачанскія азёры». 18 кіламетраў азёраў, дрымучыя лясы, стромкія каньёны і 77 метраў уласнага пляжу. Паказваем, што можна набыць за $ 49,5 тысячы, піша realt.by.

Вёска Малое Тураўе размешчаная на беразе рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Сарачанскія азёры». Вадаёмы злучаныя адзін з адным пратокамі, утвараючы водную нітку даўжынёй 18 кіламетраў. Заказнік уважаецца за адзін з самых прыгожых і чыстых месцаў Беларусі. Тут жыве больш за дзвесце відаў жывёлаў, дзясяткі два з якіх занесеныя ў Чырвоную кнігу. Да Менска адсюль 180 кіламетраў, да Вільні – 70. Паказваем, дзе знаходзіцца гэтая прыгажосць.

Размяшчэнне – галоўная «фішка» аб'екта. 24 соткі зямлі знаходзяцца на першай берагавой лініі возера Туравейскае: побач векавыя дрэвы, маляўнічая прырода і ўсяго некалькі дамоў. Са словаў уласніка, сталых жыхароў у вёсцы няма, а новых суседзяў не з'явіцца, бо вылучэнне надзелаў у заказніку ўжо забароненае. У сутнасці, гэта хутар.

Плошча надзелу – 24 соткі. На тэрыторыі ёсць дом, лазня і хлеў. Побач невялікая сажалка глыбінёй два метры, якую можна зрабіць праточнай (паблізу знаходзіцца крыніца). З камунікацый тут ёсць электрычнасць, вада – з калодзежа, ацяпленне пячное. Пры жаданні ў доўгатэрміновую арэнду можна ўзяць яшчэ 20 сотак зямлі. Нерухомасць не ўражвае архітэктурай і навізной, але патэнцыял месца адчувальны.

Адзначым, што месца не толькі прыгожае, але і ўрадлівае – прадавец абяцае добрую рыбалку, паляванне, ягады, грыбы і зайздросны гарод.

– Рыбалка на «Сарачанскіх азёрах» можа атрымацца адной з самых займальных: злавіць шчупака, ляшча, гусцёрак, верхаводку, таўсталобіка, карася, амура, язь, плотку і яшчэ з дзясятак розных відаў рыбаў у гэтых водах няцяжка. Гэта сапраўдны рай для аматараў пасядзець з вудай на беразе або «кінуць якар» пасярод мяккай цішыні возера.

Усю гэтую прыгажосць можна набыць на кошт сталічнай «аднапакаёўкі» – за $ 49,5 тысячы.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках