25 красавiка 2024, Чацвер, 11:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя сімптомы COVID-19: Эксперты САЗ назвалі сем дзіўных змяненняў у арганізме

3
Новыя сімптомы COVID-19: Эксперты САЗ назвалі сем дзіўных змяненняў у арганізме

Яны могуць выявіцца цягам 10 дзён пасля інфекавання.

COVID-інфекцыя выклікае шэраг змяненняў у стане арганізма, і некаторыя з іх могуць здацца «дзіўнымі», піша healthinfo.ua.

Паводле звестак Сусветнай арганізацыі здароўя (САЗ), сімптомы, якія сведчаць пра заражэнне каранавірусам, могуць выявіцца цягам 10 дзён пасля інфекавання. Да асноўных маркераў COVID-інфекцыі адносяцца:

сухі зацяжны кашаль,

павышэнне тэмпературы,

моцная стамляльнасць,

дыхавіца,

страта смаку і паху.

У некаторых пацыентаў могуць таксама назірацца ламота і болі ў целе, закладзенасць носа і насмарк, боль у горле ці дыярэя.

Аднак цяпер, у перыяд трэцяй хвалі, спецыялісты настойліва кажуць пра абнаўленне клінічнай карціны каранавіруснага захворвання і заклікаюць памятаць пра існаванне іншых сімптомаў, у тым ліку «дзіўных». Гэтыя рэкамендацыі апублікавала выданне Express Health.

Пашкоджанні пальцаў рук і ног. Аналіз звестак, сабраных дадаткам Zoe Covid, сведчыць: некаторыя людзі, заразіўшыся кавідам, заўважаюць змены скуры, у тым ліку на пальцах рук і ног. Сярод іншага, гэта чырвоныя плямы або разнастайны сып, што часта суправаджаецца адчувальнасцю да дакрананняў, болем, свербам.

Змены ў роце. З чым можна сутыкнуцца: язвы, налёт, празмерная чырвань, сухасць, грыбковыя інфекцыі, цягліцавыя болі пры жаванні.

Змена голасу. Гэты сімптом рэдкі, таму і выглядае дзіўным – тым больш, голас можа гучаць па-рознаму, ад чалавека да чалавека. Некаторыя, захварэўшы, заўважаюць, што іх голас стаў больш хрыплым, скрыпучым, грубым або нават змяніўся ў вышыні. Таксама можа здавацца, што для таго, каб гаварыць, даводзіцца прыкладаць больш намаганняў. Усё гэта – вынік паразы вірусам дыхальнай сістэмы чалавека, частка якой гартань, што служыць галасавым рупарам.

Грудны боль. Важна памятаць, што ўзніклы ў грудзях боль пры захворванні на кавід можа быць прыкметай нечага сур'ёзнага – напрыклад, сардэчнага парушэння або згустку крыві ў лёгкім. Калі такі боль у грудзях суправаджаецца блытанасцю свядомасці ці дыхавіцай, неадкладна выклікайце хуткую дапамогу.

Болі ў жываце. Некаторыя пацыенты з COVID-19 паведамлялі пра боль у жываце незадоўга да развіцця іншых вядомых сімптомаў інфекцыі, уключаючы гарачку, кашаль, дыхавіцу.

Страта апетыту. Сёння добра вядома, што каранавірус можа шкодзіць слізістым тканкам не толькі ратаглоткі, але і стрававальнага тракту. Рэзкае спыненне апетыту або млоснасць пры выглядзе ежы – сігнал таго, што адбылося такое пашкоджанне, і імунная сістэма «адключыла» жаданне есці, каб працэс стрававання не адрываў ад барацьбы з патагенамі.

Стан трызнення (дэлірый). З'яўляецца важным сімптомам заражэння ў пажылых людзей. Ёсць два тыпы: гіперактыўны азначае, што пацярпелы чалавек рэзка мяняе свой характар і пачынае дзіўна сябе паводзіць, становіцца ўзбуджаным, засмучаным або агрэсіўным. Гіпаактыўны дэлірый заўважыць складаней – у гэтым выпадку хворы становіцца больш замкнёным, менш спагадным, санлівым, горш рэагуе на падзеі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках