20 красавiка 2024, Субота, 9:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі пабудуюць сховішча для адкідаў з БелАЭС

30
У Беларусі пабудуюць сховішча для адкідаў з БелАЭС
Фота: ТАСС

Выбар пляцоўкі ўсё яшчэ ідзе.

Праз 10 гадоў у Беларусі будзе ўзведзеная першая чарга сховішча радыеактыўных адкідаў Беларускай АЭС. Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміў першы намеснік начальніка Дзяржатамнагляду Леанід Дзядуля, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Стратэгія абыходжання з радыеактыўнымі адкідамі Беларускай АЭС прадугледжвае часовае захоўванне нізка-і сярэднеактыўных адкідаў на самой пляцоўцы атамнай электрастанцыі цягам 10 гадоў. Адпрацаваныя цеплавыдзяляльныя зборкі будуць адпраўляцца ў спецыяльны басейн вытрымкі на дзесяць гадоў. У далейшым паліва накіруюць у Расею для перапрацоўкі. Але і пасля гэтага застануцца радыеактыўныя адкіды, якія падлягаюць доўгаму захаванню. У адпаведнасці з заканадаўствам, яны вернуцца назад у нашу краіну. Датуль для іх і пабудуюць сховішча. Яго першая чарга павінна быць гатовая да 2031 года.

Як паведаміў начальнік аддзела нагляду за бяспекай абыходжання з радыеактыўнымі адкідамі і адпрацаванымі ядзернымі матэрыяламі Дзяржатамнагляду Мікалай Міхайлаў, за 60 гадоў праектнага тэрміну эксплуатацыі Беларускай АЭС утворыцца блізу 9 тысяч кубаметраў нізка- і сярэднеактыўных, а таксама прыкладна 60 кубаметраў высокаактыўных адкідаў.

- Цяпер ідзе выбар пляцоўкі пад будаўніцтва аб'екта. Як толькі стане вядомая прыкладная лакацыя сховішча, пройдуць грамадскія абмеркаванні, - адзначыла начальніца ўправы рэгулявання радыяцыйнай бяспекі Дзяржатамнагляду Вікторыя Антонава.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках