24 красавiка 2024, Серада, 1:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: Бензін у Беларусі будзе даражэць, нават калі нафты не будзе

3
Экспэрт: Бензін у Беларусі будзе даражэць, нават калі нафты не будзе

Бюджэту і НПЗ патрэбныя грошы.

З 13 красавіка ў Беларусі чарговым разам падаражэў бензін - традыцыйна на 1 капейку. На сусветных рынках на гэтым тыдні назіраецца пэўны рост кошту нафты.

Myfin.by пацікавіўся ў экспэрта, наколькі звязаныя гэтыя два працэсы, і што будзе з цэнамі нафты і бензіну далей.

- На працягу дня 13 красавіка кошт нафты расце. Ён вырас прыкладна з 63,0 да 63,6 даляра за барэль нафты маркі Brent. Звязаны гэты рост з нестабільнасцю сітуацыі на Блізкім Усходзе і вакол Ірана, - адзначыў старшы аналітык кампаніі «Альпары Еўразія» Вадзім Ёсуб.

- Пры гэтым трэба адзначыць, што гэты рост дастаткова сярэдні. Напрыклад, у панядзелак, 12 красавіка, у пачатку амерыканскай сесіі нафта ўжо прадавалася вышэй, чым цяпер - па 64 даляры за барэль. Учорашнія ваганні - з 62 да 64 даляраў за барэль - склалі 3% ад цаны, гэта значыць паводле амплітудыгэта было ўтрая больш за сённяшнія змены.

Калі паглядзець на карціну больш глабальныя, то з сярэдзіны сакавіка з нафтай наогул нічога асабліва цікавага не адбываецца. Яна захрасла ў дыяпазоне 60-65 даляраў за барэль маркі Brent. І апошні тыдзень адбываецца такі вельмі павольны рост ад ніжняй мяжы гэтага дыяпазону да верхняй. Але пакуль на рынках не здарыцца нейкіх глабальных узрушэнняў, нафта, хутчэй за ўсё, у гэтым дыяпазоне і застанецца.

Што тычыцца бензіну, у Беларусі з пачатку года гэта ўжо дзясятае падвышэнне коштаў. Сапраўды, у пачатку года цэны нафты раслі. Працягваўся той рост, які стартаваў яшчэ ў пачатку лістапада мінулага года.

У святочны дзень 8 сакавіка марка Brent дасягнула ўзроўню 71 даляр за барэль, пасля чаго пачала зніжацца і апусцілася да 60 даляраў. І цяпер, як мы ўжо сказалі, прадаецца блізу 63,5 даляра за барэль. Гэта на 10% ніжэй, чым у пачатку сакавіка.

Гэта значыць, ужо больш за месяц ні аб якім росце нафты на сусветных рынках гаворка не ідзе, але па інэрцыі цэны на ўнутраным рынку на паліва падвышаюцца.

Хутчэй за ўсё, будуць падвышацца і далей, бо і бюджэту, і НПЗ у сувязі з праведзенай на іх мадэрнізацыяй вельмі патрэбныя грошы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках