20 красавiка 2024, Субота, 6:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незаконны суд прысудзіў блогераў Пятрухіна і Кабанава на тры гады калоніі

12
Незаконны суд прысудзіў блогераў Пятрухіна і Кабанава на тры гады калоніі
Аляксандр Кабанаў і Сяргей Пятрухін
фота: nn.by

Іх саміх у суд так і не пусцілі.

Як паведамляе tut.by, так званы суд у Магілёве вынеслі прысуд берасцейскім блогерам Сяргею Пятрухіну і Аляксандру Кабанаву.

Суддзя суда Кастрычніцкага раёна Вольга Краўчанка прызнала іх вінаватымі ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, абразе прадстаўніка ўлады». Пятрухіна таксама прызналі «вінаватым у абразе суддзі». Пятрухіна і Кабанава асудзіў на 3 гады калоніі агульнага рэжыму. Саміх блогераў у суд так і не дапусцілі: іх выдалілі з залы суда яшчэ ў пачатку працэсу, усе хадайніцтвы аб удзеле абвінавачаных у працэсе суддзя Краўчанка адхіліла.

Блогеры Аляксандр Кабанаў і Сяргей Пятрухін займаліся асвятленнем тэмаў, звязаных з будаўніцтвам шкоднага акумулятарнага завода пад Берасцем. За сваю дзейнасць яны былі ўзнагароджаныя Нацыянальнай прэміяй «Хартыі'97» за абарону правоў чалавека.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках