Турцыя робіць карантын больш жорсткім
- 13.04.2021, 21:07
- 4,934
Павялічылі каменданцкую гадзіну.
З серады, 14 красавіка, у Турцыі ўзмацняюць карантын праз сітуацыю з каранавірусам, паведаміў прэзідэнт краіны Рэджэп Эрдаган.
Пра гэта паведамляе Hürriyet.
Паводле ягоных словаў, карантын узмоцняць у першыя два тыдні Рамадана.
Згодна з новымі правіламі:
каменданцкая гадзіна будзе дзейнічаць з 19:00 да 05:00;
жыхарам часова будзе забаронена падарожнічаць паміж гарадамі.
У сувязі з пагаршэннем сітуацыі з каранавірусам у Турцыі ўвялі каменданцкую гадзіну на фоне серыі антырэкорду ў колькасці захварэлых.
Усяго з пачатку пандэміі ў краіне захварэлі больш за 3 мільёны чалавек, памерлі больш за 30 тысячаў.