20 красавiка 2024, Субота, 14:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леаніда Барткевіча пахаваюць на Усходніх могілках у Менску

Леаніда Барткевіча пахаваюць на Усходніх могілках у Менску
ФОТА: ПАВАЛ МАРЦІНЧЫК / KP.BY

Развітанне з «песняром» адбудзецца 15 красавіка.

Развітанне з заслужаным артыстам БССР, адным з удзельнікаў ансамбля «Песняры» Леанідам Барткевічам адбудзецца 15 красавіка ў Менску, у Белдзяржфілармоніі.

Барткевіч памёр 13 красавіка ў Менску на 72-м годзе жыцця.

Цырымонія развітання пройдзе з 10:00 да 13:00. Потым адбудзецца пахаванне на Усходніх (Маскоўскіх) могілках сталіцы, паведаміў БелаПАН музыка і калега Барткевіча ў «Песнярах» Вадзім Касенка.

Паводле ягоных словаў, Барткевіч пакутаваў на цукровы дыябет, і ў апошні час стан ягонага здароўя пагоршыўся – чатыры дні таму артыста на «хуткай» забралі ў лякарню.

«Арганізм не вытрымаў, і, на жаль, нашага Леаніда Леанідавіча не стала», – сказаў Касенка.

На Усходніх могілках пахаваныя заснавальнік «Песняроў» Уладзімір Мулявін, а таксама кампазітар, у 1990-я музычны кіраўнік ВІА Алег Моўчан.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках