19 красавiка 2024, Пятніца, 18:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Forbes назваў найлепшых венчурных інвестараў свету

Forbes назваў найлепшых венчурных інвестараў свету

Выданне прапанавала «спіс Мідаса».

Выданне прапанавала «спіс Мідаса», у які ўвайшлі 100 самых паспяховых венчурных інвестараў. Рэйтынг названы ў гонар легендарнага цара Мідас, які валодаў дарам ператвараць усё ў золата, паведамляе РБК.

Forbes у партнёрстве з інвесткампаніяй TrueBridge Capital Partners прапанаваў The Midas List – спіс самых паспяховых венчурных інвестараў свету. Рэйтынг, які ўключае 100 найлепшых венчурных інвестараў, названы ў гонар легендарнага цара Фрыгіі Мідаса, які валодаў здольнасцю ператвараць любую рэч у золата.

На першым месцы ўпершыню апынуўся партнёр Sequoia Capital Альфрэд Лін, былы выканальны дырэктар онлайн-рэтэйлера Zappos. Ён падняўся за год адразу на 31 пазіцыю дзякуючы інвестыцыям у два найбуйнейшыя IPO 2020 года – сэрвіс арэнды жылля Airbnb і дастаўку ежы DoorDash. Акрамя Альфрэда Ліна, стаўкі на Airbnb зрабілі яшчэ 13 удзельнікаў «спісу Мідаса», а на DoorDash – яшчэ сем інвестараў.

Другі радок рэйтынгу заняў заснавальнік і кіроўны партнёр Sequoia Capital China Ніл Шэнь. Раней ён тры разы запар станавіўся лідарам рэйтынгу. Ягонай самай заўважнай інвестыцыяй года Forbes назваў укладанні ў кітайскую кампанію ByteDance, уладальніка папулярнага сэрвісу кароткіх відэа TikTok.

На трэцяй пазіцыі рэйтынгу – кіроўны партнёр GGV Capital Ханс Тунг, які інвеставаў у праграму для набыткаў Wish, фінтэх-кампанію Affirm, онлайн-пляцоўку для новага і ўжыванага адзення Poshmark, мэсэнджар Slack і фітнэс-кампанію Peloton.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках