20 красавiка 2024, Субота, 8:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэмль заявіў аб падрыхтоўцы да адключэння Расеі ад Visa і Mastercard

19
Крэмль заявіў аб падрыхтоўцы да адключэння Расеі ад Visa і Mastercard

Такі сцэнар дастаткова імаверны.

Расея «мае на ўвазе рызыкі» на выпадак адключэння ад міжнародных аплатных сістэм, уключаючы Visa і Mastercard, заявіў на брыфінгу ў аўторак прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў, finanz.ru.

З ягоных слоў, такі сцэнар «нельга выключаць», улічваючы «недружалюбную, а часам нават варожую форму паводзін» заходніх краін.

«Абмежаванні ў дачыненні да Расеі выкарыстоўваюцца цэлым шэрагам дзяржаў, якія маюць на мэце такое незаконнае з пункту гледжання міжнароднага права стрымліванне Расеі», - заявіў Пяскоў.

Ён дадаў, што гэты працэс прыняў «непрадказальны характар», а найлепшы спосаб застрахавацца ад рызык - гэта ствараць свае аналагічныя сістэмы, каб «умацоўваць суверэнітэт ва ўсіх галінах эканомікі, банкаўскай справы».

«Гэты працэс адбываецца, вы ведаеце, што вось, калі пайшлі спачатку размовы аб Visa і MasterCard, паступова, паступова, не без праблем, але пачала стварацца нацыянальная аплатная сістэма «Мір», - нагадаў Пяскоў.

З 2018 года на карткі «Мір» заканадаўча перавялі ўсе заробкі бюджэтнікаў, і сістэма, са слоў Пяскова, «адужэла».

Хоць «яна не мае пакуль міжнароднага хаджэння» і толькі адзінкавыя краіны свету падтрымліваюць расейскую карту (і то на ўзроўні асобных банкаў), «гэтая сістэма з часам атрымае распаўсюджванне глабальнае», выказаў упэўненасць Пяскоў.

Ён дадаў, што гэта «цяпер ужо ні ў кога не выклікае сумневу».

Раней кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў у інтэрв'ю агенцтву ІРНА заявіў, што Расея бачыць неабходнасць у пераходзе да нацыянальных або альтэрнатыўных даляру валют у разліках з іншымі дзяржавамі і актыўна займаецца адмовай ад кантраляваных Захадам аплатных сістэм. Ён падкрэсліў, што пазіцыя Масквы ў дачыненні да санкцыйнай палітыкі Вашынгтона застаецца нязменнай. РФ прадоўжыць выступаць супраць «усіх аднабаковых абмежавальных захадаў, якія да таго ж б'юць па найменш абароненых пластах насельніцтва».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках