19 красавiка 2024, Пятніца, 16:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства аховы здароўя прызнала, што ў Беларусі пачалася трэцяя хваля каранавіруса

12
Міністэрства аховы здароўя прызнала, што ў Беларусі пачалася трэцяя хваля каранавіруса
ФОТА: REUTERS

Яна суправаджаецца пнеўманіямі цяжкай формы.

Міністэрства аховы здароўя заявіла, што ў Беларусі заўважылі рост захворвання на COVID-19, у тым ліку з каранавіруснымі пнеўманіямі цяжкай формы, гаворыцца на яго сайце.

«У нас у рэспубліцы пачынаецца чарговы ўздым захворвання на інфекцыю - мы гэта называем пачаткам трэцяй хвалі», - сказала Іна Карабан, начальніца аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя.

У сувязі з гэтым Міністэрства аховы здароўя просіць скараціць кантакты па-за бытавымі ўмовамі - у крамах, транспарце, іншых грамадскіх месцах. А таксама звяртацца да лекара, калі вы адчулі характэрныя для каранавіруса сімптомы - падвышэнне тэмпературы, кашаль, задышку, галаўны боль, адсутнасць смаку або паху.

На сайце Міністэрства аховы здароўя прыводзіцца поўны спіс лякарняў, дзе лечаць хворых з каранавірусам. У Менску медыцынскую дапамогу пацыентам з пнеўманіямі надаюць спецыялісты перапрафіляваных пад COVID-19 аддзяленняў клінічных лякарняў №2, №4, №5, № 6 і №10, а таксама гарадская інфекцыйная клінічная лякарня і дзіцячая інфекцыйная клінічная лякарня.

Нагадаем, што праз злачынную палітыку ўладаў дзясяткі тысяч беларусаў памерлі ад каранавіруса, не атрымаўшы своечасова належнай дапамогі і апынуўшыся ў зоне рызыкі праз адсутнасць у краіне карантынных захадаў. Паводле апошніх звестак незалежных экспэртаў, праз эпідэмію маглі памерці 41 тысяча чалавек.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках