19 красавiка 2024, Пятніца, 5:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска Дар'я Жук стане рэжысёрам серыяла пра 1990-я на замову Netflix

Беларуска Дар'я Жук стане рэжысёрам серыяла пра 1990-я на замову Netflix
ДАР'Я ЖУК НА ЗДЫМКАХ «КРЫШТАЛЯ».
ФОТА: АСАБІСТЫ АРХІЎ

Яна стала вядомай дзякуючы фільму «Крышталь».

Дар'я Жук з Беларусі стане рэжысёрам новага праекта Netflix. Яна здыме серыял пра 1990-я на замову гэтага стрымінгавага сэрвісу, паведамляе «Коммерсантъ».

Netflix упершыню наважыў замовіць вытворчасць серыялаў у Расеі. Раней гэты сэрвіс проста набываў права на гатовыя працы.

Цяпер абмяркоўваюць чатыры-пяць праектаў з расейскімі прадусарамі. Адзін з іх - гэта драматычная гісторыя, якая адбываецца ў 1990-х, паводле сцэнару Міхаіла Шпрыца.

Ён спрабаваў прасунуць свой сцэнар на расейскіх відэаплатформах, але беспаспяхова. Выпускаць серыял будзе кінакампанія «Рускае». Рэжысёрам выступіць Дар'я Жук, вядомая драмай «Крышталь», якая ў 2018 годзе вылучалася на «Оскар» ад Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках