20 красавiка 2024, Субота, 13:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Не тая хвароба, што была год таму»: лекары распавялі пра новыя сімптомы COVID-19

1
«Не тая хвароба, што была год таму»: лекары распавялі пра новыя сімптомы COVID-19

Каранавірус значна «памаладзеў».

Клінічная карціна каранавіруснай хваробы пастаянна змяняецца, у выніку медыкам сёння даводзіцца мець справу з зусім іншай інфекцыяй, чым год таму. Пра гэта расказала лекарка-інфекцыяністка Вольга Галубоўская, піша healthinfo.ua.

«Гэта не тая хвароба, якая была летась... Стала больш доўгае захворванне, не два тыдні, як мы пацыентам казалі, нічога такоўскага, цяпер вельмі доўгая хвароба, да месяца, доўга людзі застаюцца кіслародазалежнымі», - адзначыла Галубоўская.

Паводле ейных слоў, брытанскі штам на 65% абцяжарвае захворванне. У сувязі з гэтым украінскія лекары днямі чарговым разам абнавілі пратакол лячэння.

Лекар удакладніла, што інфекцыя часта дае бактэрыяльныя ўскладненні, а паўднёваафрыканскі штам выклікае нырачную недастатковасць.

Пры гэтым каранавірус значна «памаладзеў»: «Сталі хварэць дзеці, дзеці цяжка хварэюць, знаходзяцца на апаратах ШВЛ. Адкрываюцца новыя стацыянары для дзяцей, гэтага не было яшчэ тыдні тры таму».

Яна распавяла, што ўсё гэта звязана з новымі штамамі каранавіруса.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках